Свет

У Нідэрландах ледзьве не скралі карціну Манэ, якая каштуе амаль 1,5 мільёна даляраў

Як перадае нідэрландская паліцыя, два чалавекі спрабавалі вынесці з Заанскага музея карціну Клода Манэ «Фарзаан і Вестэрхен». Але спроба крадзяжу аказалася беспаспяховай і злачынцы былі вымушаныя пакінуць музей з пустымі рукамі.

Двое мужчын прыйшлі ў музей з мэтай скрасці карціну раніцай 15 жніўня. Каля 10-30 яны спрабавалі яе вынесці, але ў справу ўмяшаліся супрацоўнікі музея, прахожыя і паліцыя. У выніку грабежнікі выкінулі карціну і збеглі ад паліцыі на чорным скутары, які пазней быў знойдзены недалёка ад музея, перадае CNN.

На наступны дзень пасля інцыдэнта музей быў закрыты, але цяпер экспазіцыя зноў працуе. Карціну «Фарзаан і Вестэрхен», аднак, пакуль што нельга пабачыць у музеі — эксперты правяраюць палатно на наяўнасць пашкоджанняў.

Манэ намаляваў гэты твор у 1871 годзе, калі прыехаў на чатыры месяцы з жонкай і сынам і нідэрландскі горад Зандам. Гэты горад аказаўся для мастака крыніцай натхнення — у Зандаме Манэ намаляваў 25 карцін і 9 эскізаў горада. На палатне «Фарзаан і Вестэрхен» якраз адлюстраваны адзін з відаў Зандама — лодкі, што плывуць па рацэ Зан. Мясцовы музей набыў гэты твор у 2015 годзе прыкладна за 1,4 мільёна даляраў.

Каментары

«Вельмі добра разумею беларускую мову. Нават не думаў». З'явілася ВІДЭА размовы беларускіх палітвязняў з Зяленскім12

«Вельмі добра разумею беларускую мову. Нават не думаў». З'явілася ВІДЭА размовы беларускіх палітвязняў з Зяленскім

Усе навіны →
Усе навіны

Журналіст Дзмітрый Семчанка расказаў, як яго спрабавалі зламаць у СІЗА9

Справай вертухая Шынвізэ занялася крымінальная паліцыя Германіі9

На палітвязняў ужо сабралі ўдвая больш за запланаваную суму. Збор яшчэ можна падтрымаць

Памёр кампазітар Віктар Капыцько

Сярод вызваленых 13 снежня — самая пажылая палітзняволеная

Як выглядае касцёл у Сапоцкіне пасля пажару ВІДЭА2

Максім Рыжанкоў трапіў у базу ўкраінскага «Міратворца»3

Запрацавала гарачая лінія па пытаннях вызваленых палітвязняў

Інжынера, які запускаў трэцюю лінію мінскага метро, асудзілі за «Гаюна»4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Вельмі добра разумею беларускую мову. Нават не думаў». З'явілася ВІДЭА размовы беларускіх палітвязняў з Зяленскім12

«Вельмі добра разумею беларускую мову. Нават не думаў». З'явілася ВІДЭА размовы беларускіх палітвязняў з Зяленскім

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць