Эканоміка

Дзяржава дала магчымасць зарабіць на акцыях Беларусбанка з прыбытковасцю 500%. Як так атрымалася? 

Займальная сітуацыя разгортваецца вакол акцый Беларусбанка, якія прадаюцца супрацоўнікам па 18 капеек, але праз два гады іх можна абмяняць на «прывілеяваныя» і прадаць на біржы з прафітам у сотні працэнтаў — цяпер яны гандлююцца па 3,5-5 рублёў. 

Як працуе схема? 

У Беларусбанка акрамя дзяржавы і фізасоб ёсць акцыянеры-юрасобы. Нехта з іх, імаверна, меў крэдыт у Беларусбанку і ў 2019-м пагасіў як мінімум частку не грашыма, а акцыямі самога Беларусбанку. Згодна з заканадаўствам, Беларусбанк абавязаны гэтыя акцыі прадаць цягам году. І вось тут пачынаецца самае цікавае. 

Калі акцыі банка гандлююцца на ліквіднай біржы — зразумела, што ёсць арыенцір іх бягучай цаны. Але ў Беларусі такога няма.

Нават калі няма арыенціра, на развітых рынках банк можа ці пайсці да буйных прафесійных інвестараў і паглядзець як яны могуць ацэньваць акцыі, ці наняць спецыяліста па ацэнцы.

Але ў выпадку дзяржаўнага Беларусбанка ёсць сфармаваная цана ў 18 капеек за акцыю. Банк піша, параметр зададзены стратэгіяй развіцця. 

Набыць акцыі могуць толькі супрацоўнікі і акцыянеры банка. І вось, калі пратрымаць гэтыя акцыі ў сябе два гады, то існуе магчымасць абмяняць 18-капейкавыя акцыі на прывілеяваныя, цана на якія сёння — ад 3 да 4,5 рублёў. І гэта не канец росту. 

«Цяпер «прывілеяваных» акцый на рынку ў разы меней, чым звычайных, але таксама — амаль чатыры мільёны акцый. Па акцыях за 18 капеек дывідэнды амаль не плацяцца — прыбытковасць па іх атрымліваецца 1-2% у год, — тлумачыць «Нашай Ніве» фінансіст Максім Адаськевіч. — А па прывілеяваных акцыях дывідэнды вельмі вялікія, у 2020 былі 51 капейка на акцыю. То-бок праз два гады можна атрымаць даходнасць у сотні працэнтаў».

Такі прыбытак з'яўляецца цалкам легальным і можа быць адлюстраваны ў дэкларацыях. 

«Атрымліваецца, дывідэнды па прывілеяваных акцыях выплачваюцца ў выніку недаатрымання дывідэндаў па звычайных. Пры гэтым, звычайныя акцыі належаць дзяржаве. […] Самае цікавае адбываецца на трэцім этапе продажу акцый, калі здымаецца ліміт на колькасць акцый у адныя рукі — мінулым разам увесь нерэалізаваны аб'ём забралі за некалькі секунд», — звяртае ўвагу ў сваім тэлеграм канале фінансіст Дзмітрый Нарывончык

Каментары

Цяпер чытаюць

Сёння Мінск прачнуўся ўначы ад гучнага гука, падобнага да дрона1

Сёння Мінск прачнуўся ўначы ад гучнага гука, падобнага да дрона

Усе навіны →
Усе навіны

Пашынян у метро эмацыйна паспрачаўся з пасажыркай наконт Карабаха7

Падрабязнасці дыверсіі ў Чэхіі: падпалены завод вырабляў цеплавізары для УСУ2

«Я расказваў ім пра метады негвалтоўнага супраціву Расіі». Партнёра Карач па пацыфізме збілі ў кіеўскім ваенкамаце22

«Вы ведаеце, што большасць беларусаў лічаць вас нікчэмнымі халуямі?»16

У Слуцкім раёне за адну гадзіну на пажарах загінулі два чалавекі

У Наваполацку падчас футбольнага матчу двойчы мячом прабілі дах трыбун ВІДЭА4

У Мядзведжыне татальна высякаюць лес. Афіцыйная версія — ратуюць ад караеда10

Трамп назваў Дэмакратычную партыю галоўным ворагам ЗША пасля Ірана15

Дырэктараў пачнуць штрафаваць за вялікія зарплаты7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сёння Мінск прачнуўся ўначы ад гучнага гука, падобнага да дрона1

Сёння Мінск прачнуўся ўначы ад гучнага гука, падобнага да дрона

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць