Свет

ЕСПЧ абавязаў Польшчу і Латвію дапамагчы мігрантам на мяжы з Беларуссю

Еўрапейскі суд па правах чалавека (ЕСПЧ) запатрабаваў ад Польшчы і Латвіі аказаць дапамогу мігрантам на межах гэтых краін з Беларусі. Адпаведная заява апублікавана на сайце арганізацыі.

Лагер мігрантаў на польска-беларускай мяжы ў акружэнні памежнікаў

Пастанова была прынятая пасля таго, як у суд звярнуліся 32 грамадзяніны Афганістана, якія цяпер знаходзяцца на беларуска-польскай мяжы, а таксама 41 грамадзянін Ірака курдскага паходжання (гэтыя людзі, паводле звестак ЕСПЧ, цяпер — на беларуска-латвійскай мяжы).

Разгледзеўшы іх зварот, суд пастанавіў: «запатрабаваць ад уладаў Польшчы і Латвіі, каб яны далі ўсім заяўнікам ежу, ваду, адзенне, належную медыцынскую дапамогу і, па магчымасці, часовае жытло», — гаворыцца ў дакуменце.

Такую дапамогу Варшава і Рыга, згодна з рашэннем ЕСПЧ, павінны аказваць мігрантам на працягу трох тыдняў, да 15 верасня.

Аднак размовы аб патрабаванні дазволіць мігрантам уезд на тэрыторыі Латвіі і Польшчы не ідзе.

Тым часам за суткі з Беларусі ў Літву спрабавалі трапіць больш за 150 нелегалаў, у Латвію — 101. Нікога не прапусцілі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Гэбіст Канстанцін Бычак узначаліў Следчы камітэт11

Гэбіст Канстанцін Бычак узначаліў Следчы камітэт

Усе навіны →
Усе навіны

Адбылася масіраваная расійская атака. Пад ударам Кіеў, Жытомір, Роўна, Бурштын, Цярнопальшчына і Букавіна6

Загінуў Вінс Зампела — распрацоўшчык відэагульняў Call of Duty і Battlefield 66

Трамп расказаў, навошта яму Грэнландыя8

Навукоўцы папярэджваюць пра эру «нейразброі»2

Калі па нядзелях у ЗША дазволілі працу крам, людзі пачалі больш паміраць5

«Афігенна раздражняе!» Еўразійца Дзерманта больш не радуюць паездкі ў Расію17

У вёсцы пад Маладзечнам у хаце з дзясяткам сабак знайшлі мёртвага мужчыну

Цана расійскай нафты ўпала да рэкордна нізкіх $34 за бараль10

Сёння раніцай расійскія бронекалоны спрабавалі штурмаваць Дабраполле. З'явілася ВІДЭА іх разгрому4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Гэбіст Канстанцін Бычак узначаліў Следчы камітэт11

Гэбіст Канстанцін Бычак узначаліў Следчы камітэт

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць