У ЗША ад кавіду памёр лідар пратэстаў супраць нашэння масак. Яму было ўсяго 30 год
Актывіст быў бацькам траіх дзяцей, яго жонка цяпер цяжарная чацвёртым.

Калеб Уолэс, арганізатар пратэстаў супраць прымусовага нашэння масак у Тэхасе, памёр ад каранавіруса праз месяц пасля тэрміновай шпіталізацыі, піша The Guardian.
4 ліпеня 2020 года Калеб Уолэс дапамог арганізаваць мітынг Свабоды ў Сан-Анджэла. Людзі выйшлі з плакатамі, які крытыкавалі нашэнне масак, закрыццё бізнэсу, навукоўцаў, якія вывучаюць кавід, і ліберальныя медыя.
Таксама Уолэс арганізаваў суполку «Ахоўнікі свабоды Сан-Анджэла».
Жонка Уолэса расказала, што ў мужа з’явіліся сімптомы кавіду 26 ліпеня, але ён адмовіўся звяртацца ў бальніцу. Замест гэтага Уолэс прымаў вялікія дозы вітаміну С, аспірыну і івермектыну — лекі, якія выкарыстоўваюцца для лячэння жывёл.
30 ліпеня яго тэрмінова даставілі ў бальніцу, а з 8 жніўня Уолэса падключылі да апарата штучнай вентыляцыі лёгкіх. Нягледзячы на высілкі медыкаў, мужчына памёр.
Зніклы Анатоль Котаў быў партнёрам самага высокапастаўленага беларускага разведчыка, які пераехаў у Польшчу. Тут можа быць ключ да разгадкі яго знікнення

Каментары