Культура11

«Вольныя Купалаўцы» перапрацавалі базу даносаў у п’есу. Што яшчэ пакажуць у новым сезоне

Алег Гарбуз і Сяргей Чуб расказалі ў «Раніцы з Белсатам», што пакажуць у новым сезоне. Квіткі на верасень і кастрычнік ужо ў продажы.

«Вольныя Купалаўцы» — былыя акторы Купалаўскага тэатру, якія былі вымушаныя пакінуць Беларусь і працягнулі творчасць у эміграцыі — зусім хутка распачнуць новы сезон. Што пакажуць, расказалі рэжысёр Алег Гарбуз і актор Сяргей Чуб у «Раніцы з Белсатам».

Сезон адкрыюць ужо вядомым спектаклем «Гусі-людзі-лебедзі» паводле раману Альгерда Бахарэвіча «Сабакі Еўропы». Як кажа Сяргей Чуб, гэта адзін з найлепшых спектакляў, у якім «вялікая колькасць купалаўцаў на квадратны метр». Паглядзець яго можна будзе 2 і 3 верасня ў Варшаве.

Затым — «Экстрэмісты», якіх пакажуць 20 верасня ў Вільні (прэм’ера спектаклю адбылася ў канцы чэрвеня), «Валізка» 24 верасня ў Варшаве, «Экстрэмісты» 1 і 2 кастрычніка ў Варшаве і «Зэкамерон» 22 кастрычніка ў Варшаве.

Апошні — «Зэкамерон» паводле твору палітвязня Максіма Знака — Сяргей Чуб назваў любімым: яго часцей граюць, паказалі ўжо ў мностве еўрапейскіх гарадоў, на сцэне Чуб і Гарбуз разам з лідарам «J:морс» Уладзімірам Пугачам.

Квіткі на ўсе гэтыя спектаклі можна купіць тут.

У снежні ў Вільні запланаваны фестываль адмыслова для «Купалаўцаў». Алег Гарбуз расказаў, што там пакажуць максімум спектакляў — нават «Дзяды», якіх даўно не гралі і яшчэ не гралі за межамі Любліна.

І ў канцы 2025 года, пачатку 2026-га «Купалаўцы» могуць узяць удзел у фестывалі ў Варшаве, калі знойдуць фінансаванне. 

Алег Гарбуз расказаў пра новы спектакль, над якім цяпер працуюць. Павел Латушка дапамог з пошукам сродкаў на гэты твор.

«Не ведаю ў выніку, дзеля чаго мы гэта зрабілі: мы перапрацавалі базу «Кібераў», вось тую з даносамі… І на падставе іх, натхнёная гэтымі даносамі была напісаная п’еса», — расказаў Гарбуз.

Меркавалася, што п’еса будзе саркастычна-іранічнай, але атрымалася, паводле Гарбуза, «больш жыццёвая»: будзе сямейная гісторыя, у якой «усе пакрыху даносяць адно на аднаго». Да п’есы ўжо напісаныя музыка і песні, будуць і танцы. Калі атрымаецца здабыць дафінансаванне, прыблізна ў пачатку 2026 года дадуць прэм’еру. П’еса завецца «Неабыякавыя», а назва спектаклю яшчэ не зацверджаная. Рэжысёрам можа стаць Войцех Урбаньскі — ён жа быў рэжысёрам «Зэкамерону».

Каментары1

  • Барадзед
    31.08.2025
    Страдания политактивистов в каждой постановке.

Цяпер чытаюць

Новыя сцены і страчаныя маляўнічыя далягляды. Як выглядае Навагрудскі замак пасля рэканструкцыі

Новыя сцены і страчаныя маляўнічыя далягляды. Як выглядае Навагрудскі замак пасля рэканструкцыі

Усе навіны →
Усе навіны

Палова расіян падтрымлівае блакіроўку званкоў у Telegram і WhatsApp6

Аляксандр Лукашэнка пракульгаў па чырвонай дарожцы на плошчы Цяньаньмэнь. Коля выконваў ролю ахоўніка18

У верасні Карпушонак планавала трапіць на сесію ПАРЕ, але апошні месяц яе паводзіны змяніліся — Ворыхава3

Кітай упершыню паказаў ракету, здольную ўдарыць па любым месцы зямнога шара12

Кім Чэн Ын запрасіў Лукашэнку ў КНДР. У Беларусь можа прыехаць Роберт Фіца3

Мерц: У Пуціна няма падстаў для спынення вайны ці заключэння мірнай дамовы з Украінай9

У Пекіне прайшоў маштабны вайсковы парад. Лідар КНР заявіў, што Кітай не спыніць6

Амерыканскі горад запаскуджваюць гусі. Улады выдаткуюць амаль 400 000 даляраў, каб адпудзіць птушак

Карпушонак апублікавала тэкст сваёй заявы на Латушку ў іспанскую пракуратуру25

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Новыя сцены і страчаныя маляўнічыя далягляды. Як выглядае Навагрудскі замак пасля рэканструкцыі

Новыя сцены і страчаныя маляўнічыя далягляды. Як выглядае Навагрудскі замак пасля рэканструкцыі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць