Свет11

Нарвегія закупіць у Вялікабрытаніі фрэгаты на 11,5 млрд еўра — гэта найбуйнейшая інвестыцыя ў абарону краіны

Аўстралія і Канада таксама выбралі фрэгаты тыпу 26 для сваіх ВМС.

Фрэгат тыпу 26. Фота: commons.wikimedia.org

Урад Нарвегіі вырашыў замовіць у Вялікабрытаніі фрэгаты — гэта найбуйнейшая інвестыцыя ў абарону краіны. Пра гэта паведамілі ў прэс-службах урадаў Нарвегіі і Вялікабрытаніі.

Вялікабрытанія ў рамках найбуйнейшай па кошце здзелкі па экспарце ваенных караблёў паставіць Нарвегіі фрэгаты тыпу 26, прызначаныя для супрацьлодкавай барацьбы, на суму 10 мільярдаў фунтаў стэрлінгаў (больш за 11,5 млрд еўра), піша «Еўрапейская праўда».

«Нарвегія і Вялікабрытанія — блізкія саюзнікі, якія маюць агульныя інтарэсы і трывалыя двухбаковыя сувязі. Я ўпэўнены, што стратэгічнае партнёрства з Вялікабрытаніяй па закупцы, распрацоўцы і эксплуатацыі фрэгатаў з'яўляецца правільным рашэннем. Гэта партнёрства дазваляе Нарвегіі дасягнуць стратэгічных мэтаў, якія наш парламент вызначыў у бягучым доўгатэрміновым плане абароны», — сказаў прэм'ер-міністр Нарвегіі Ёнас Гар Сцьёрэ.

Аўстралія і Канада таксама выбралі праект фрэгата тыпу 26 для сваіх ВМС.

З лістапада мінулага года нарвежскія ўлады разглядалі Францыю, Германію, ЗША і Вялікабрытанію як стратэгічных партнёраў па фрэгатах.

Найбуйнейшае ў гісторыі Нарвегіі абароннае пагадненне прадугледжвае, што аб'яднаны флот з 13 супрацьлодкавых фрэгатаў — восем брытанскіх і прынамсі пяць нарвежскіх — будзе сумесна дзейнічаць у Паўночнай Еўропе, значна ўзмацняючы паўночны фланг НАТА.

Брытанскія фрэгаты тыпу 26 — гэта ваенныя караблі, спецыяльна прызначаныя для выяўлення, адсочвання і барацьбы з падводнымі лодкамі. Нарвежскія і брытанскія караблі будуць максімальна ідэнтычнымі і будуць мець аднолькавыя тэхнічныя характарыстыкі.

Нарвежскія фрэгаты будуць аснашчаны супрацьлодкавымі верталётамі. Рашэнне аб тым, якія менавіта верталёты будуць на нарвежскіх фрэгатах, яшчэ не прынята.

Нарвегія 20 жніўня афіцыйна стварыла другую брыгаду ў сваім арктычным рэгіёне на мяжы з Расіяй, зрабіўшы яшчэ адзін крок да выканання абяцання NATO патроіць магутнасць брыгады да 2032 года.

Нядаўна чатыры чальцы NATO правялі вайскова-марскія вучэнні ў арктычных водах у рамках больш шырокага разгортвання патрулявання Крайняй Поўначы.

Каментары1

  • Барадзед
    31.08.2025
    Рашистские подлодки в опасности.

Цяпер чытаюць

«Міс Беларусь» усё больш нагадвае конкурс прыгажосці ў гарэме24

«Міс Беларусь» усё больш нагадвае конкурс прыгажосці ў гарэме

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп і Пуцін могуць сустрэцца на саміце ў Малайзіі3

Затрыманы журналіст Кірыл Пазняк8

Ці сапраўды цыклічны сон дапамагае выспацца?4

Два прычалы і нафтавы танкер пашкоджаны ў нафтаналіўным порце Прыморск пад Пецярбургам пасля атакі БПЛА3

Расіяне праз газавую трубу заходзяць у Купянск, як колісь у Суджу3

«Усё — хлусня і маніпуляцыі». Спецыялісты рэзка адказалі на істэрыю вакол рэканструкцыі Чырвонага касцёла3

Украіна навучылася лепш супрацьстаяць расійскім «Кінжалам»

Марк Рутэ абвясціў пра запуск спецыяльнай праграмы НАТА для абароны ўсходняга флангу альянсу3

Трагедыя пад Бярозай: як 30 гадоў таму збілі паветраны шар з амерыканцамі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Міс Беларусь» усё больш нагадвае конкурс прыгажосці ў гарэме24

«Міс Беларусь» усё больш нагадвае конкурс прыгажосці ў гарэме

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць