Прэм'ер-міністр Матэвуш Маравецкі праз наплыў нелегалаў прапануе ўвесці надзвычайнае становішча на мяжы з Беларуссю. Пастанову накіруюць на ўхваленне прэзідэнту Анджэю Дудзе, паведамляе Rczeczpospolita.pl.

«Сітуацыя на мяжы з Беларуссю да гэтага часу застаецца напружанай з-за таго, што рэжым Лукашэнкі вырашыў везці людзей з Ірака, пасля чаго адправіць іх на тэрыторыю Літвы, Латвіі і Польшчы. Менавіта таму сёння ўрад пастанавіў звярнуцца да прэзідэнта з просьбай увесці надзвычайнае становішча на 30 дзён у памежнай зоне», — заявіў Маравецкі.
Ён адзначыў, што Літва і Латвія ўжо ўвялі неабходныя меры, каб прадухіліць наплыў мігрантаў.
Міністр унутраных спраў Марыюш Каміньскі ўдакладніў, што надзвычайнае становішча закране 115 гарадоў Падляскага ваяводства і 68 гарадоў Люблінскага ваяводства. Такім чынам, на іх тэрыторыі будуць забароненыя дэманстрацыі.
«Гэта першае надзвычайнае становішча ў гісторыі свабоднай Польшчы», — дадаў Каміньскі.
-
Летні саміт G7 перанясуць, каб даць Трампу адсвяткаваць юбілей
-
«Мне не патрэбна міжнароднае права — у мяне няма намеру прычыняць людзям шкоду». Трамп патлумачыў, навошта яму Грэнландыя
-
Масавыя пратэсты ў Іране працягваюцца. Пратэстоўцы заклікаюць да звяржэння аяталы Алі Хаменеі і вяртання Рэзы Пехлеві
Каментары