Грамадства

Трыбунал у Гаазе абавязаў улады Беларусі кампенсаваць расійскаму інвестару больш за 20 мільёнаў даляраў

Міжнародны арбітражны трыбунал у Гаазе абавязаў Беларусь выплаціць амаль 22,5 млн даляраў расійскаму інвестару за экспрапрыяваную маёмасць і парушэнне стандарту справядлівага абыходжання ў справе «Манолиум-Процессинг» супраць Беларусі.

Гэта першае рашэнне з удзелам Беларусі ў інвестыцыйным арбітражы, вынік якога з'явіўся ў публічным доступе.

У 2017 годзе расійская кампанія ТАА «Манолиум-Процессинг» ініцыявала арбітражны разгляд супраць Беларусі на падставе Дамовы аб Еўразійскім эканамічным саюзе. Яна патрабавала кампенсаваць прамую шкоду і страчаную выгаду больш за 200 млн даляраў (пасля пазоўшчык зменшыў патрабаванні прыблізна да 176 млн даляраў), піша Радыё Свабода.

Сутнасць патрабаванняў зводзілася да таго, што ў 2003 годзе кампанія заключыла інвестыцыйную дамову з Мінскім гарвыканкамам на забудову зямельнага ўчастку ў цэнтры сталіцы. У якасці платы за атрыманне такога права да сярэдзіны 2011 года расіянам трэба было ўзвесці некалькі камунальных аб’ектаў.

Аднак, як тлумачыла сітуацыю Міністэрства эканомікі, шматлікія парушэнні з боку ТАА «Манолиум-Процессинг», выкліканыя «нядбайным стаўленнем да нацыянальнага заканадаўства», прывялі да таго, што інвестар страціў ранейшае права на будаўніцтва.

У 2014 годзе Эканамічны суд Мінска вынес рашэнне скасаваць інвестыцыйную дамову. Спрэчкі бакоў доўжыліся яшчэ працяглы час, хоць зямельны ўчастак ужо перадалі іншаму забудоўшчыку. Паводле расійскага боку, камунальныя аб’екты былі ўзведзеныя, а дзяржорганы адмовіліся выплаціць кампенсацыю выдаткаў.

Сёлета ў чэрвені склад арбітражу, створаны для разгляду гэтай справы, прызнаў у адпаведнасьцi з Дамовай аб Еўразійскім эканамічным саюзе толькі заявы пазоўшчыка, звязаныя з рашэннямі беларускіх судоў пасля 2015 года і перадачай зямельнага ўчастку ў раёне плошчы Перамогі іншаму інвестару (цяпер тут група А-100 узводзіць жылы комплекс «Дэпо»).

Каментары

Цяпер чытаюць

Жалезная заслона ў дзеянні: як зменшылася колькасць перасячэнняў мяжы Беларусі і Еўрасаюза за апошнія гады26

Жалезная заслона ў дзеянні: як зменшылася колькасць перасячэнняў мяжы Беларусі і Еўрасаюза за апошнія гады

Усе навіны →
Усе навіны

За падпіску на каналы трэш-блогера Мэлстроя цяпер будуць караць12

Выходзіць кіно пра беларусак у палітыцы. Адна з галоўных гераінь — Святлана Ціханоўская13

Лукашэнка: Усе хочуць купіць адзенне ад «Гучы» і «Версачэ». Але навошта траціце грошы на такую драбязу22

У БДУІР выбіраюць студэнта года. Інтэрнаўты масава галасуюць за Паліну Шаболду14

Як выглядае дрон кантрабандыстаў, які ўчора бразнуўся па той бок польскай мяжы ФОТАФАКТ9

Мінск адмовіў Вільні ў вяртанні з Беларусі літоўскіх фур18

«Не атрымлівалі дывідэндаў». Падобна, што «Санта» адказала на абвінавачванні «Белпола»8

Да прэзідэнткі Мексікі на вуліцы прычапіўся мужчына і паклаў ёй рукі на грудзі ВІДЭА13

Ціханоўская сустрэлася з прэм'ерам Аўстраліі. Той быў з мілым дзіцячым бранзалетам на руце, а сышоў яшчэ і з БЧБ9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Жалезная заслона ў дзеянні: як зменшылася колькасць перасячэнняў мяжы Беларусі і Еўрасаюза за апошнія гады26

Жалезная заслона ў дзеянні: як зменшылася колькасць перасячэнняў мяжы Беларусі і Еўрасаюза за апошнія гады

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць