Следства вызначылася з версіяй смерці Віталя Шышова ў Кіеве, але пакуль не раскрывае інфармацыю
Міністр унутраных справаў Украіны Дзяніс Манастырскі заявіў, што следства па справе смерці кіраўніка «Беларускага дома ва Украіне» Віталя Шышова ўжо вызначылася з версіяй трагедыі. Аднак канкрэтна не адказаў на пытанне.

«Я б аддаў права абвяшчэння вынікаў расследавання менавіта паліцыі. Магу сказаць, што паліцыя зараз прыцягнула міжнародных экспертаў для рэцэнзій заключэнняў атрыманых экспертыз. Калі будуць атрыманыя высновы, мы абвесцім інфармацыю, якая ёсць», — сказаў ён.
На ўдакладняючае пытанне журналіста: забойства або самагубства, Манастырскі адказаў: «Для следства зразумела, але хай усё ж такі скажа само следства».
Віталь Шышоў, адзін з заснавальнікаў «Беларускага дома ва Украіне», прапаў раніцай 2 жніўня ў Кіеве. Ён пайшоў на ранішнюю прабежку і не вярнуўся. На наступны дзень яго знайшлі павешаным у адным з лесапаркаў горада.
Цяпер чытаюць
«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі

«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі
«Калі Расія нападзе на NATO, Калінінград будзе знішчаны ў першыя ж гадзіны. Але могуць прайсці два тыдні, перш чым дадатковыя сілы прыбудуць у Літву» — генерал Бэн Ходжэс

«Калі Расія нападзе на NATO, Калінінград будзе знішчаны ў першыя ж гадзіны. Але могуць прайсці два тыдні, перш чым дадатковыя сілы прыбудуць у Літву» — генерал Бэн Ходжэс
«Незалежнасць не падае з неба і не даецца назаўсёды. Яе трэба абараняць». Ціханоўская выступіла з заявай да 35-годдзя прыняцця Дэкларацыі аб суверэнітэце

Каментары