Руслан Аляхно, які зняўся ў кліпе «Любімую не отдают», стаў заслужаным артыстам
Аказваецца, шэрагі заслужаных артыстаў папоўніла не толькі мастацкая кіраўніца Купалаўскага тэатра Вольга Няфёдава, але і поп-выканаўца Руслан Аляхно.
Спявак заўважна павысіў сваю творчую актыўнасць з пачаткам выбарчай кампаніі мінулага года: зняўся ў кліпе на песню «Любімую не отдают», выступаў на Усебеларускім народным сходзе, асуджаў артыстаў, якія адмовіліся ехаць на «Славянскі базар», стаў настаўнікам беларускага «Х-фактара» на БТ.
Яшчэ ў 2018 годзе Аляхно быў узнагароджаны медалём Францыска Скарыны.
Цяпер чытаюць
«Калі Расія нападзе на NATO, Калінінград будзе знішчаны ў першыя ж гадзіны. Але могуць прайсці два тыдні, перш чым дадатковыя сілы прыбудуць у Літву» — генерал Бэн Ходжэс

Каментары