Улада66

«Міжнародная амністыя» не разглядае Аўтуховіча, Лявонава і Асіпенку як палітвязняў

Праваабарончая арганізацыя «Міжнародная амністыя» не разглядае актывістаў прадпрымальніцкага руху з Ваўкавыска Мікалая Аўтуховіча, Юрыя Лявонава і Уладзіміра Асіпенку як палітычных зняволеных.

Як заявіла БелаПАН эксперт «Міжнароднай амністыі» па Беларусі Хезэр Макгіл, у арганізацыі няма дастаткова доказаў сувязі паміж затрыманнем гэтых людзей і іх палітычнай дзейнасцю.

«Мы вельмі строга прытрымліваемся нормаў, і калі ў нас ёсць сумненні, мы не можам разглядаць людзей як палітзняволеных», — падкрэсліла Макгіл.

Пры гэтым яна заявіла, што арганізацыя працягне сачыць за развіццём сітуацыі вакол трох ваўкавыскіх прадпрымальнікаў.

Праваабаронца адзначыла, што ў Беларусі па‑ранейшаму абмежавана воля 10 з 14 маладых людзей, якія прызнаныя «Міжнароднай амністыяй» палітзняволенымі ў маі 2009 года за ўдзел у акцыях пратэсту прадпрымальнікаў у студзені 2008 года.

У сваю чаргу, беларускі праваабаронца Алесь Бяляцкі ў інтэрв’ю БелаПАН адзначыў,

што справа ваўкавыскіх прадпрымальнікаў закрытая, сведкі і адвакат далі падпіску аб невыдаванні, таму немагчыма судзіць, ці з’яўляюцца затрыманыя палітзняволенымі.

З упэўненасцю пакуль можна гаварыць аб неапраўдана зацягнутым следстве і негуманнасці ўтрымання пад арыштам, чалавека, які галадае, падкрэсліў Бяляцкі.

Як паведамлялася раней, на прэс‑канферэнцыі ў Мінску 1 ліпеня пасол Швецыі, якая старшынствуе ў ЕС, Стэфан Эрыксан пацвердзіў, што Еўрасаюз сочыць за лёсам беларусаў, якія аказаліся за кратамі за сваю палітычную дзейнасць. Ён адзначыў, што Аўтуховіч не мае статусу палітзняволенага, аднак ЕС «займаецца яго лёсам».

Аўтуховіч, Лявонаў і Асіпенка былі затрыманыя 8 лютага 2009 года. 18 лютага ім прад’явілі абвінавачанне па арт. 218 Крымінальнага кодэкса (наўмыснае знішчэнне ці пашкоджанне маёмасці). Усе трое знаходзяцца ў СІЗА № 1 Мінска. З 16 красавіка па 16 ліпеня Аўтуховіч праводзіў галадоўку, патрабуючы ў найкарацейшыя тэрміны перадаць справу ў суд ці змяніць усім падследным меру абмежавання з утрымання пад вартай на падпіску аб нявыездзе.

Трэба адзначыць, што ў кастрычніку 2005 года Аўтуховіч і Лявонаў былі затрыманыя, а пазней — прыгавораныя да трох гадоў і шасці месяцаў зняволення ў калоніі ўзмоцненага рэжыму па абвінавачанні ў неаплаце падаткаў. У студзені 2008 года мы змянілі меру абмежавання з пазбаўлення волі на папраўча‑працоўныя работы. Абодвух «Міжнародная амністыя» прызнала палітзняволенымі.

БелаПАН

Каментары6

Сусветная зорка Джэйсан Дэрула заехаў у Беларусь. Прэм’ер Турчын вадзіў яго па Доме ўрада8

Сусветная зорка Джэйсан Дэрула заехаў у Беларусь. Прэм’ер Турчын вадзіў яго па Доме ўрада

Усе навіны →
Усе навіны

Навальнічны фронт дабраўся да Мінска

Змерайце сваю талію і рост — гэтыя дзве лічбы шмат скажуць пра ваша здароўе

Урад вызначыўся з пераносам працоўных дзён у наступным годзе

Учора ў Мінску прапаў хлопчык, які не размаўляў

«Чаму ты адключыў рухавікі?» Папярэдні даклад аб катастрофе самалёта Air India выклікаў яшчэ больш спрэчак4

«Разам адкрывалі кантынент беларушчыны». Вінцук Вячорка згадаў пра Эдварда Зайкоўскага3

На Валыні разбіўся французскі знішчальнік Mirage4

Прэм'еру і спікеру Сейма Літвы прыпомнілі, што яны 17 гадоў таму ездзілі ў Беларусь6

Падчас урагану ў Магілёве вецер знёс сабачую будку разам з сабакам1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сусветная зорка Джэйсан Дэрула заехаў у Беларусь. Прэм’ер Турчын вадзіў яго па Доме ўрада8

Сусветная зорка Джэйсан Дэрула заехаў у Беларусь. Прэм’ер Турчын вадзіў яго па Доме ўрада

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць