Здароўе

У ЗША рэкамендуюць увядзенне трэцяй дозы вакцыны ад кавіду толькі пажылым

Паўсюднае ўвядзенне трэцяй дозы вакцыны BioNTech/Pfizer людзям, старэйшым за 16 гадоў, не апраўдана, лічыць экспертная камісія пры ўпраўленні па санітарным наглядзе за якасцю харчовых прадуктаў і медыкаментаў ЗША.

Трэцюю (бустарную) дозу вакцыны Comirnaty, распрацаванай нямецкай кампаніяй BioNTech і амерыканскай карпарацыяй Pfizer, рэкамендуецца ўводзіць толькі людзям ва ўзросце ад 65 гадоў, а таксама тым, хто мае высокую рызыку цяжкага цячэння COVID-19.

Да такой высновы прыйшла экспертная камісія пры Ўпраўленні па санітарнаму наглядзе за якасцю харчовых прадуктаў і медыкаментаў ЗША (FDA), піша Deutsche Welle.

У той жа час эксперты пасля некалькіх гадзін абмеркавання адхілілі першапачатковую прапанову аб паўсюдным увядзенні трэцяй дозы асобам ва ўзросце 16 гадоў і старэйшым, яка была высунутая распрацоўшчыкамі вакцыны і атрымала падтрымку адміністрацыі прэзідэнта ЗША Джо Байдэна.

Яны сярод іншага паказалі на пабочныя дзеянні, якія бустарная доза можа выклікаць у маладых людзей.

У сярэдзіне ліпеня вытворцы мРНК-вакцын BioNTech/Pfizer прыйшлі да высновы, што ахоўны эфект створаных імі прэпаратаў праз шэсць месяцаў пасля другой прышчэпкі пачынае зніжацца. І тады спатрэбіцца трэцяя доза — асабліва для людзей з саслабленай імуннай сістэмай.

Каментары

Цяпер чытаюць

Ананімы — гісторыі беларусаў, якім прыходзіцца шыфравацца, бо рэжым лічыць іх дзейнасць «крыміналам»10

Ананімы — гісторыі беларусаў, якім прыходзіцца шыфравацца, бо рэжым лічыць іх дзейнасць «крыміналам»

Усе навіны →
Усе навіны

Apple выпусціла новы макбук усяго за 600 даляраў3

Пад Рэчыцай пачалі рамонт моста праз Дняпро, часткова закрытага больш за 20 гадоў

Завабліваць аўдыторыю ў расійскі месенджар Max пачалі і раёнкі4

У трох усходніх абласцях істотна павялічылі хуткасць мабільнага інтэрнэту4

У Літве ненавісніку беларусаў далі хатнюю хімію і забаранілі карыстацца інтэрнэтам15

Новы прэм'ер Нідэрландаў выступіў супраць прынцыпу аднагалоснасці пры прыняцці рашэнняў ЕС7

У чым розніца паміж Трампам у Іране і Пуціным ва Украіне20

Спыняе працу Інстытут парламентарызму і прадпрымальніцтва4

У Пентагоне абяцаюць за тыдзень узяць пад кантроль іранскае неба2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ананімы — гісторыі беларусаў, якім прыходзіцца шыфравацца, бо рэжым лічыць іх дзейнасць «крыміналам»10

Ананімы — гісторыі беларусаў, якім прыходзіцца шыфравацца, бо рэжым лічыць іх дзейнасць «крыміналам»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць