Грамадства

Міністр Піневіч: У рэанімацыі вакцынаваных людзей прыктычна няма

Міністр аховы здароўя сёння наведаў 10-ю бальніцу Мінска. Ён зазначыў, што асноўная мэта наведвання — «зверыць гадзіннікі са спецыялістамі», даведацца, як працуюць новыя пратаколы, ці ёсць перабоі з пастаўкамі медыкаментаў, матэрыялаў, паведамляе тэлеграм-канал Мінздароўя.

Міністр заявіў, што прыйшла чацвёртая хваля каранавіруса.

«На жаль, халоднае надвор'е спрыяе росту захворвання. Зараз мы знаходзімся амаль на самых высокіх лічбах мінулых хваляў [ад 16 верасня ніжэй за 1967 выпадкаў на дзень не апускалася — НН]. Складанасць у тым, што гэтыя лічбы паўтараюцца з дня ў дзень, у тым ліку па шпіталізацыі.

Надзвычайнай сітуацыі няма, але патрабуецца напружанне сіл сістэмы аховы здароўя», — сказаў ён.

Дзмітрый Піневіч выказаўся і наконт вакцынацыі.

«Я паглядзеў цяжкіх пацыентаў у рэанімацыі і ў аддзяленнях — вакцынаваных людзей практычна няма. Калі размаўляеш з пацыентамі, пытаюся, чаму яны не вакцынаваныя. «Спадзяваўся на ўдачу», якое гучыць ад кожнага, хто знаходзіцца на рэанімацыйным або інфекцыйным ложку бальніцы, мяне моцна гняце».

«На сённяшні момант вельмі актуальная тэма ўсвядомленага прыходу да вакцынацыі — калі ты вакцынуешся, то абараняеш не толькі і не столькі сябе, ты абараняеш сваіх бацькоў, бабуль і дзядуляў. Ты ўносіш лепту ў перамогу над пандэміяй. Карыстаючыся выпадкам, яшчэ раз усіх заклікаю зрабіць усвядомлены выбар: вакцын шмат, яны розныя, мы чакаем усіх на прышчэпачных пунктах». — дадаў міністр.

***

Паводле звестак на пятніцу, першую дозу вакцыны атрымалі 1,852 млн беларусаў, 1,516 млн прайшлі поўны курс вакцынацыі. Гэта адныя з самых нізкіх лічбаў у Еўропе.

Каментары

Цяпер чытаюць

Дзе цяпер Андрэй Хлястоў — родны брат Аляксея Хлястова, які таксама раней спяваў?

Дзе цяпер Андрэй Хлястоў — родны брат Аляксея Хлястова, які таксама раней спяваў?

Усе навіны →
Усе навіны

Польскі генерал: Калі толькі Расія нападзе на НАТА, на 300 кіламетраў у глыбіню яе будзе выпаленая зямля39

Усе квіткі на канцэрт Макса Каржа ў Бухарэсце прададзеныя4

Ліянэлю Мэсі ў Індыі заўтра адкрыюць статую

Шасцікласнік здзейсніў суіцыд у Гомелі9

У суботу пахаладае. Будзе да мінус 11°С1

У мінскім метро зменіцца пах6

Абноўлена Рада па развіцці прадпрымальніцтва. З яе прапаў Тапузідзіс2

Пачаўся суд над забойцам Чарлі Кірка Тайлерам Робінсанам5

На 10 гадоў асудзілі мінчука за ДТЗ, у якім загінулі чатыры чалавекі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзе цяпер Андрэй Хлястоў — родны брат Аляксея Хлястова, які таксама раней спяваў?

Дзе цяпер Андрэй Хлястоў — родны брат Аляксея Хлястова, які таксама раней спяваў?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць