Свет

Расія пра Мажэйку і «КП»: Зыходзім з таго, што правы журналістаў будуць выконвацца

Расійскі бок разлічвае, што правы журналістаў у Беларусі будуць выконвацца ў адпаведнасці з агульнапрынятымі міжнароднымі нормамі. Пра гэта ў суботу заявіла агенцтву ТАСС афіцыйная прадстаўніца МЗС Расіі Марыя Захарава.

«Амбасада Расіі ў Мінску знаходзіцца ў пастаянным кантакце з беларускім бокам па пытаннях функцыянавання ў Беларусі «Камсамольскай праўды». Гаворка ідзе аб беларускім СМІ і грамадзянах Беларусі. Пры гэтым газета працуе як філіял расійскага выдання. У сувязі з гэтым мы зыходзім з таго, што правы журналістаў будуць выконвацца ў адпаведнасці з агульнапрынятымі міжнароднымі нормамі», — сказала дыпламат.

Беларускія друкарні спынілі друк «Камсамолкі», а дзяржаўныя сеткі распаўсюду — продаж газеты ў 2020 годзе. У Беларусі больш не друкуецца ніводнае незалежнае грамадска-палітычнае выданне. Апошняе, «Новы час», спыніла выхад у 2021 годзе. Незалежныя тэлеканалы і радыё спынілі існаванне яшчэ раней, у 1996-м. На сёння не менш за 29 журналістаў прызнаныя палітвязнямі, яны знаходзяцца ў зняволенні па крымінальных справах.

У сераду ўлады Беларусі заблакавалі сайт беларускага выдання «Камсамолкі», а пралукашэнкаўскія каналы апублікавалі шматлікія матэрыялы з заклікамі да расправы з выданнем і яго журналістамі. Зачэпкай стала публікацыя ў «КП» артыкула з выказваннямі былой аднакласніцы Андрэя Зельцэра — 31-гадовага мінскага айцішніка, які адкрыў агонь з паляўнічага ружжа па сілавіках у цывільным, што выбілі дзверы ягонай кватэры, каб правесці ператрус. Кіраўнік расійскай «Камсамолкі» Уладзімір Сунгоркін назваў артыкул «нявінным» і заявіў, што да выдання прыдзіраюцца.

1 кастрычніка аўтара таго артыкула Генадзя Мажэйку затрымалі, імаверна, у Маскве і даставілі ў ізалятар на Акрэсціна.

Каментары

Цяпер чытаюць

Чым цяпер жыве Ксенія Волкава з «Апошняга героя»? Чвэрць стагоддзя таму гэтая беларуска трапіла на трапічны востраў

Чым цяпер жыве Ксенія Волкава з «Апошняга героя»? Чвэрць стагоддзя таму гэтая беларуска трапіла на трапічны востраў

Усе навіны →
Усе навіны

Манах Юравіцкага манастыра памёр у 37 гадоў3

У Крупках продажы семак б’юць рэкорды. Але хто аб’ядае мясцовыя крамы?4

Яшчэ шэсць немаўлят з радзільні ў Новакузнецку, дзе памерлі дзевяць дзяцей, знаходзяцца ў рэанімацыі

Сёння ноччу было да мінус 30°С2

Спявачка Лера Яскевіч падзялілася болем: «Магчыма, я не змагу выпускаць песні пад сваім імем». Што здарылася?3

У Гомелі электрык учыніў восем замыканняў у чужой кватэры і спаліў тэхніку9

Гродзенка паказала распакоўку з крамы: грошы аддала, а ежы амаль няма9

Латушка: Лукашэнка катэгарычна адмовіў ЗША ў просьбе дазволіць вызваленым палітвязням застацца ў Беларусі9

35‑гадовую айцішніцу з Брэста асудзілі за палітыку. Хутчэй за ўсё, па справе Гаюна6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чым цяпер жыве Ксенія Волкава з «Апошняга героя»? Чвэрць стагоддзя таму гэтая беларуска трапіла на трапічны востраў

Чым цяпер жыве Ксенія Волкава з «Апошняга героя»? Чвэрць стагоддзя таму гэтая беларуска трапіла на трапічны востраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць