Навука і тэхналогіі

Што адбываецца з Фэйсбукам і Інстаграмам: паломка, хакерская атака, тэхнічны правал? 

Facebook, Instagram і WhatsApp адключыліся для карыстальнікаў па ўсім свеце, заявіў гігант сацыяльных сетак у панядзелак, працуючы над аднаўленнем сэрвісаў пасля аднаго з самых працяглых збояў.

Facebook недаступны, таму што карыстальнікі не накіроўваюцца ў патрэбнае месца сістэмай даменных імёнаў. Сацсетка сама кантралюе адпаведныя налады, тлумачыць Reuters.

Эксперты па бяспецы, якія адсочваюць сітуацыю, заявілі, што адключэнне, верагодна, было выклікана памылкай канфігурацыі, з-за якой маршруты да сервераў Facebook былі недаступныя. Гэта магло быць вынікам унутранай памылкі, хоць тэарэтычна магчымы сабатаж звонку. 

Узлом звонку лічыцца менш верагодным. З іншага боку, масавая атака тыпу «адмова ў абслугоўванні», якая здольная пакласці адзін з самых папулярных у свеце сайтаў, патрабуе альбо каардынацыі паміж магутнымі злачыннымі групоўкамі, альбо вельмі інавацыйнай тэхнікі.

Facebook прызнаў, што ў карыстальнікаў узніклі праблемы з доступам да яго праграмы, але не падаў ніякіх падрабязнасцяў аб характары праблемы або аб тым, колькі карыстальнікаў пацярпелі ад збою.

«Мы працуем над тым, каб як мага хутчэй вярнуць усё ў норму, і прыносім прабачэнні за любыя нязручнасці», — напісаў у Твітэры Facebook прыкладна праз 30 хвілін пасля першых паведамленняў аб збоі.

Адказаць Фэйсбуку было нашмат складаней, таму што супрацоўнікі страцілі доступ да некаторых сваіх уласных інструментаў з-за адключэння, кажуць людзі, якія адсочваюць гэтае пытанне.

Як кажа Браян Крэбс, вядомы эксперт у сферы кібербяспекі, выглядае, што DNS-запісы Фэйсбука былі кімсьці прыбраныя з глабальных табліц маршрутызацыі — інакш кажучы, з «адраснай кнігі» інтэрнэту.

Гэта датычыцца таксама Інстаграма і, верагодна, іншых рэсурсаў, якія трапілі пад атаку. Калі вы ўводзіце ў радок браўзера адну з спасылак на гэтыя сайты, яна павінна весці на рэсурс. Але сістэма, што давала магчымасць гэтай сувязі працаваць, зараз не функцыянуе.

«Гэта можна параўнаць з тым, што вы прыходзіце ў вялікі офісны цэнтр на сустрэчу, але сакратара няма на месце. Вы (ці, у выпадку з сённяшнім збоем, ваш камп'ютар) проста застаяцеся на сваім месце, бо не ведаеце, у які канкрэтна офіс вам трэба трапіць», — тлумачыць эксперт. 

Пакуль няясна, як гэта здарылася. Фэйсбук — настолькі вялікая кампанія, што яна сама кантралюе ўласны DNS, таму толькі нехта ўнутры кампаніі мог спыніць працу гэтай сістэмы.

Акцыі Фэйсбука, у якога амаль 2 мільярды актыўных штотыднёвых карыстальнікаў, у панядзелак знізіліся на 5,7%. У пераводзе на рыначны кошт гэта азначае падзенне больш чым на 50 мільярдаў даляраў.

Дзіўнае супадзенне: літаральна за некалькі гадзін да глабальнага збою Фэйсбук трапіў у стужкі навінаў ва ўсім свеце праз сведчанні выкрывальніка, што сцвярджаў, нібыта кампанія аддала перавагу выгадзе, а не бяспецы.

Фрэнсіс Хаўген, былая менеджарка кампаніі, прадставіла журналістам Wall Street Journal шэраг унутраных дакументаў Фэйсбука. Згодна з імі, у кампаніі ведалі, што праца іх сацсетак дрэнна ўплывае на грамадства і карыстальнікаў, аднак нічога ў сувязі з гэтым не прадпрымалі.

Напрыклад, палітыка Фэйсбук садзейнічае распаўсюду дэзынфармацыі і звязанага з гвалтам кантэнту, а сацсетка Інстаграм, што належыць карпарацыі, дрэнна ўплывае на стан дзяўчат-падлеткаў.

У сваю чаргу Твітэр, іншы папулярны сэрвіс паведамленняў, пажартаваў нават са сваіх канкурэнтаў: «Прывітанне ўсім», — напісаў афіцыяльны акаўнт у Вялікабрытаніі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Былы беларускі ваяр суткі катаваў свайго сябра, а пасля забіў сябе1

Былы беларускі ваяр суткі катаваў свайго сябра, а пасля забіў сябе

Усе навіны →
Усе навіны

Стрыжак расказаў, што цяпер будзе з «Байсолам»20

Мужчына разбіў відэакамеру ў пад'ездзе, надзеўшы для маскіроўкі трусы на галаву8

Скандынавія прыцягвае беларуса: дальнабойшчык расказаў аб працы ў краі вікінгаў2

«Матрошкамі ўжо не здзівіш». У Расіі заклікалі стварыць свой аналаг Лабубу3

Вядучая «Марафону адзінства» ў падтрымку Лукашэнкі адпачывала ў Латвіі27

На поўначы Брэста працягвае смярдзець, улады заклікаюць «не панікаваць»2

Са Швецыі дэпартуюць яшчэ адну беларускую сям'ю11

Пад Быхавам адкрылі помнік археалагічнай знаходцы 1960 года. Ён падобны да надмагілля

Ва Украіне пад уплывам пратэстаў вяртаюць незалежнасць антыкарупцыйным органам8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былы беларускі ваяр суткі катаваў свайго сябра, а пасля забіў сябе1

Былы беларускі ваяр суткі катаваў свайго сябра, а пасля забіў сябе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць