Усяго патроху

Анлайн-плацяжы могуць прымусіць вас траціць больш. Вось як з гэтым спраўляцца

Лайфхакі, як захаваць кантроль за грашыма.

Фота depositphotos.com.

Лічбавыя плацяжы робяць наша жыццё больш зручным. Дзякуючы пары клікаў можна купіць амаль усё што заўгодна або даслаць грошы сям’і ці сябрам. Шмат хто таксама карыстаецца падпіскамі на мабільныя дадаткі і стрымінгавыя сервісы.

Аднак анлайн-плацяжы маюць сваю небяспеку — яны прымушаюць нас траціць грошы нібыта «на аўтапілоце».

Мы быццам перадаем кантроль за ўласнымі выдаткамі камусьці іншаму — напрыклад, сэрвісу, што кожны месяц спісвае з нас нейкую суму грошай, каб захаваць за намі падпіску на любімы дадатак. У такой сітуацыі можна страціць кантроль над тым, колькі грошай вы траціце, і пачаць транжырыць уласны заробак, папярэджвае Wall Street Journal.

Эксперты выпрацавалі некалькі рэкамендацый для аматараў анлайн-плацяжоў.

Пачнем з таго, што ў канцы кожнага дня варта правяраць зробленыя вамі транзакцыі, каб ведаць, куды сыходзяць вашы грошы.

Яшчэ адна парада — скараціць колькасць варыянтаў плацяжоў, напрыклад, карыстацца толькі адной пластыкавай карткай ці адным мабільным дадаткам для плацяжоў. Гэта дазволіць больш лёгка бачыць, як шмат вы траціце.

Калі ж размова ідзе пра падпіскі на сервісы, трэба памятаць, што іх кошт — рэч нестабільная. Карыстальнік, што пагаджаецца на аўтаматычны працяг падпіскі, таксама пагаджаецца на патэнцыяльны і часам непазбежны рост яе кошту, што можа дрэнна паўплываць на стан яго фінансаў.

Таму варта сачыць за тым, як змяняецца кошт на вашы падпіскі. Калі адна з іх стала даражэйшай, разгледзьце магчымасць спыніць нейкую іншую падпіску. Часам бывае больш выгадна падпісацца на сервіс адразу на год і не працягваць падпіску кожны месяц.

На жаль, нярэдка падпісацца на сервіс значна лягчэй, чым разабрацца ў наладах і знайсці спосаб адмяніць падпіску.

Можна кожныя паўгода правяраць, якія падпіскі ў вас ёсць і як часта вы іх выкарыстоўваеце.

Да 5999 рублёў. Названыя афіцыйныя цэны iPhone 13 і iPhone 13 Pro ў Беларусі

Каментары

Цяпер чытаюць

Выйшаў на свабоду блогер Павел Спірын3

Выйшаў на свабоду блогер Павел Спірын

Усе навіны →
Усе навіны

Тэгеран слабы як ніколі: пратэсты ў краіне і пагрозы Трампа зрабілі сітуацыю для ўладаў Ірана надзвычай сур'ёзнай3

ЗША моцныя насамрэч, а Расія — на словах7

«Паехала ў тур, бо марыла пабачыць палярную ноч». Што кажуць пра беларуску, якую знесла плынь пад Мурманскам2

Мачада прапанавала падзяліць сваю Нобелеўскую прэмію міру з Трампам10

Чарговая спроба ўладаў замяніць Tut.by? У Беларусі з’явіўся новы інфармацыйны партал12

Паступаць у ВНУ на завочнае аддзяленне дазволілі без стажу па спецыяльнасці

Дзярждэп ЗША па-руску заявіў пра небяспеку гульняў з Трампам7

Квіткі на канцэрт расійскага спевака ў Беларусі расхапалі за тры гадзіны25

На МКАД сутыкнуліся фура і малакавоз, і малако вылілася на дарогу 

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Выйшаў на свабоду блогер Павел Спірын3

Выйшаў на свабоду блогер Павел Спірын

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць