Гарадзенца асудзілі на два гады калоніі за сцяг на Кургане славы
Суд Кастрычніцкага раёна Гродна 12 кастрычніка вынес прысуд па крымінальнай справе мясцовага жыхара, які вывесіў бел-чырвона-белы сцяг на Кургане славы ў Гродне, што суд расцаніў як здзек з дзяржаўных сімвалаў (арт. 370 КК РБ).

Гаворка ідзе пра 41-гадовага бізнэсоўца Ігара Бузука, якога затрымалі летам пры спробе з'ехаць з Беларусі.
Мужчына ў ноч на 11 ліпеня 2021 года на мемарыяльным комплексе «Курган славы» замацаваў на флагштоку над дзяржаўным сцягам палотнішча бел-чырвона-белага колеру.
У відэароліку, знятым УУС Гродна, мужчына распавядае, што ён прыехаў да кургана на ровары, замацаваў бел-чырвона-белае палотнішча па-над чырвона-зялёным пры дапамозе сцяжак і падняў сцяг.
Галіна Дзербыш казала пракурору: «Як памру, буду да ўсіх вас ноччу прыходзіць». І жыццё ўжо дагнала яе суддзю і сведак. Гісторыя пенсіянеркі, якой далі 20 гадоў калоніі
Каментары