Грамадства

Не чакайце імунітэту на наступны дзень пасля прышчэпкі. Доктар — пра вакцынацыю цяжарных і не толькі

Ужо трэці тыдзень у Вілейцы вакцынуюць супраць каранавіруса цяжарных жанчын. Праўда, да такой прапановы будучыя мамы пакуль ставяцца з асцярогай, піша «Рэгіянальная газета».

— Гэта і зразумела: хвалююцца за сябе і за дзіця, — кажа загадчыца паліклінікі Вілейскай ЦРБ Таццяна Аляксандраўна Рамера. — Аднак даследаванні паказваюць, што заражэнне вірусам вельмі небяспечнае для цяжарных. Калі жанчына захварэе, яна можа нават згубіць дзіця.

Чытайце таксама:
«Дактары сказалі, што я не адна такая». Цяжарная мінчанка захварэла на кавід — і страціла дзіця

Таму вакцынавацца варта. Але ж мы не можам нікога прымусіць. Тлумачым, пераконваем.

Тыя цяжарныя, якія ўжо прышчапіліся, не звярталіся да нас з ускладненнямі. Натуральнай рэакцыяй арганізма можа быць тэмпература. Асабліва ў маладых жанчын, у якіх добры імунітэт. Мы ўсіх папярэджваем пра гэта.

Па словах доктара, асаблівай розніцы ў тым, на якім тэрміне цяжарнасці прышчапляцца, няма. Аднак на 38-40 тыдні рабіць гэта ўжо няма сэнсу. Лепш прышчапіцца пасля родаў. Бо жанчыны, якія кормяць дзіця грудным малаком, дастаткова ўразлівая для вірусаў катэгорыя.

Таксама доктар раіць цяжарным прышчапіцца і ад грыпу.

Гэта сезонная хвароба, якую ніхто не адмяняў. Прэпаратам вакцынуюць ужо дзесяць гадоў. Ён добра сябе зарэкамендаваў.

Яшчэ Таццяна Аляксандраўна звяртае ўвагу на наступныя моманты:

— Часта можна пачуць: «Зрабіў прышчэпку, а праз дзень-два захварэў. Прышчэпка не працуе». Але гэта не так. Імунітэт супраць хваробы выпрацоўваецца прыкладна на дваццаты дзень і толькі ў тых, хто зрабіў абедзве дозы вакцыны. Не варта думаць, што зробленая сёння прышчэпка пачне абараняць вас заўтра.

— Хачу заявіць, што на Вілейшчыне ніхто не памёр ад вакцыны. Часам медыкі, якія ходзяць па дамах вакцынаваць людзей у горадзе і на раёне, чуюць: «А вось у адной вёсцы нехта зрабіў прышчэпку і памёр». Гэта няпраўда.

— Вакцына не выключае захворванне на сто працэнтаў. Аднак рызыка цяжкіх формаў і ўскладненняў у правакцынаваных мінімальная.

Каментары

Цяпер чытаюць

Бабарыка пра сябе ў 2020-м: Гэта не наіўнасць. Не думаю, што такога крыважэрнага сцэнара нехта чакаў38

Бабарыка пра сябе ў 2020-м: Гэта не наіўнасць. Не думаю, што такога крыважэрнага сцэнара нехта чакаў

Усе навіны →
Усе навіны

Біл Гейтс прызнаўся ў шлюбных здрадах з расіянкамі і ў тым, што Эпштэйн яго гэтым шантажаваў13

Апошняя прадстаўніца Беларусі на «Еўрабачанні» спрабуе прадаць праз аўкцыён старыя джынсы7

Пасол Украіны паведаміла пра патрабаванне ЗША не наносіць удары па нафтавым тэрмінале ў Новарасійску2

У Мінску затрымалі 55 супрацоўнікаў махлярскіх call-цэнтраў7

Якая логіка судоў за Гаюн? Мужчына, якога затрымлівалі па гэтай справе, апісаў убачанае32

Квадратны метр у «Мінск-Свеце» ўжо перавысіў $2400. Што там прадаецца?

Амерыканская тэлевядучая абвясціла ўзнагароду $1 млн за інфармацыю аб зніклай маці1

Трамп прымерыў залаты медаль Алімпіяды і адмовіўся яго вяртаць6

У Бабруйскай крэпасці адрэстаўруюць казарму, у двары якой пабудавалі канцлагер2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бабарыка пра сябе ў 2020-м: Гэта не наіўнасць. Не думаю, што такога крыважэрнага сцэнара нехта чакаў38

Бабарыка пра сябе ў 2020-м: Гэта не наіўнасць. Не думаю, што такога крыважэрнага сцэнара нехта чакаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць