Грамадства

Пракурорка Касьянчык абразілася ў чарговы раз — жыхарка Фаніпаля атрымала два гады «хатняй хіміі» 

10 лістапада ў судзе Мінскага раёна вынесены прысуд 42-гадовай жыхарцы Фаніпаля Анастасіі Баранавай. Суддзя Новікава прызнала яе вінаватай паводле арт. 369 Крымінальнага кодэкса за абразу памочніцы пракурора Фрунзенскага раёна Мінска Аліны Касьянчык і вынесла пакаранне ў выглядзе двух гадоў «хатняй хіміі». Пракурор запрошваў 1,5 года «хіміі». Таксама ў яе канфіскаваны тэлефон у даход дзяржавы.

Анастасія была затрыманая на 9—12 жніўня 2021 года за каментар у бок Аліны Касьянчык у адным з тэлеграм-каналаў. Згодна з паказаннямі абвінавачанай падчас папярэдняга следства, каментар утрымліваў выраз «Як зямля носіць такую гніду?». Лінгвістычная экспертыза, каб пацвердзіць абразлівы характар каментара, не праводзілася.

Пацярпелая на пасяджэнне не з’явілася.

Жанчына часткова прызнала віну. Яна распавяла, што зайшла ў тэлерам-канал падчас абедзеннага адпачынку, дзе ўбачыла інфармацыю пра тое, што адна грамадзянка падала на іншую грамадзянку ў суд з нагоды непрацягнення дамовы арэнды жылля. Прозвішчы жанчын яна не памятае. Пакінула каментар «без задняй думкі» і не хацела пакрыўдзіць чалавека: дзяўчына на здымку была маладзенькая, а яе форма нагадвала чыгуначную. Калі б яна ведала, што дзяўчына — супрацоўнік пракуратуры, яна б не пакідала каментар, але тады ў яе быў «паэтычны парыў». Часткова прызнае віну, таму што пісала яго грамадзянцы, а не прадстаўніку ўлады і нават не адкрывала сам тэкст матэрыялу.

Згодна з паказаннямі падчас следства, Баранава распавядала, што ёй стала шкада жанчыну, на якую Касьянчык падала ў суд.

Падчас спрэчак абвінаваўца палічыў, што віна Анастасіі цалкам даказаная і папрасіў пакараць яе абмежаваннем волі з накіраваннем у ПУАТ тэрмінам на 1,5 гады — «хіміі».

Абаронца падкрэсліла, што ў дзеяннях Баранавай адсутнічае склад злачынства, таму што абраза прадстаўніка ўлады не была нанесеная пры выкананні ім службовых абавязкаў. У загалоўку артыкула ўтрымліваліся звесткі аб тым, што жыллёвыя адносіны склаліся паміж двума грамадзянкамі, то-бок Касьянчык выступала ў якасці грамадзянкі. Лінгвістычная экспертыза таксама не праводзілася, таму адвакатка папрасіла апраўдаць Баранаву.

Суд вынес пакаранне ў выглядзе двух гадоў «хатняй хіміі».

Памочніца пракурора Фрунзенскага раёна Мінска Аліна Касьянчык падтрымлівала дзяржаўнае абвінавачванне ў многіх «палітычных» справах, удзельнічала ў працэсах па крымінальных справах супраць пратэстоўцаў. Яна была дзяржабвінаваўцам у справе журналістак «Белсата» Кацярыны Андрэевай і Дар’і Чульцовай, якіх за стрым з Плошчы Перамен асудзілі на два гады калоніі. Таксама Касьянчык прадстаўляла абвінавачванне ў справе аб надпісах «Не забудзем» каля месца гібелі Аляксандра Тарайкоўскага.

Гэта не першы прысуд, вынесены за каментары ў адрас дзяржабвінаваўцы Касьянчык. На два гады хіміі была асуджана гаспадыня кватэры, якая па згодзе бакоў скасавала дамову арэнды кватэры з пракуроркай. У пачатку лістапада З гады «хіміі» атрымаў палітвязень Вадзім Гіль за каментары ў дачыненні да 11 службовых асоб, сярод адрасатаў была таксама Аліна Касьянчык. Яшчэ да двух гадоў хатняй хіміі прысудзілі 43-гадовую Юлію Куксу за каментар у адносінах да Касьянчык у тэлеграм-чаце пад паведамленнем пра суд за надпіс «Не забудем! Не простим!» на «Пушкінскай». 

Каментары

Цяпер чытаюць

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве9

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве

Усе навіны →
Усе навіны

Дзісна, Тураў і Васілевічы — самыя маленькія гарады Беларусі. А хто яшчэ ў топе?5

«Хачу наведаць бабулю ў Беларусі». Як жывуць і адаптуюцца дзеці беларусаў-эмігрантаў у Еўропе4

«Ён не думаў, што будзе цалаваць мяне ў сраку». Трамп выказаўся пра адносіны з наследным прынцам Саудаўскай Аравіі13

«Свае — гэта слова, якое для мяне вызначае тэатр». Вялікая гутарка з акцёрам Міхасём Зуем пра сцэну, каманду і тэатр у эміграцыі2

Ад званкоў «з банка» да фэйкавых інвестыцый. Як махляры крадуць грошы з картаў1

Еменскія хусіты заявілі пра сваё далучэнне да вайны супраць Ізраіля4

Беларуская чыгунка закупіць 20 кароткіх электрычак на 4 вагоны. Вось што пра гэта вядома8

Трамп хоча перайменаваць Армузскі праліў у свой гонар9

Былыя жонка і дзяўчына Пратасевіча аб’ядналіся і прыйшлі да яго новай нявесты, каб адпомсціць. І пагражаюць судом29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве9

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць