Грамадства

«Я добраахвотна прад'явіў усе грошы». За ўваход на 30 см у зялёны калідор аэрапорта ў пенсіянера канфіскавалі $61 тысячу

Толькі за тое, што 65-гадовы мінчук ступіў за лінію зялёнага калідора, у яго канфіскавалі на карысць дзяржавы 61 тысячу даляраў. На судзе было пацверджана, што ён не меў ніякага намеру незаўважна праслізнуць праз яго.

Гэта здарэнне адбылося 11 ліпеня. Пенсіянеры Рачкоўскія збіраліся ляцець у Турцыю. Вясной у іх памёр сын, інвалід 1 групы, якога яны глядзелі некалькі год. Яны прадалі дом з участкам за 75 тысяч даляраў і вырашылі прыгледзець сабе нерухомасць у Турцыі. Грошы ўзялі з сабой, расказаў Аляксандр для Onliner.

Згодна з правіламі, Аляксандр Рачкоўскі, у якога былі з сабой грошы, павінен быў ісці праз чырвоны калідор.

«Мне было вядома пра зялёны калідор: я чуў і чытаў пра неабходнасць дэклараваць сумы звыш 10 тысяч даляраў перад вылетам. І збіраўся гэта рабіць», — кажа Аляксандр Мікалаевіч.

З сабой у яго былі патрэбныя паперы: дакумент куплі-продажу для доказу законнага паходжання сумы і праект дамовы з турэцкай кампаніяй. 

Калі падышлі да мытнага пункта, жонка пайшла наперад — ёй нічога дэклараваць не трэба было. На руках — пашпарт і квіток. Астатняе было ў яго.

У аэрапорце Аляксандр прыглядаў за жонкай. «Хваляваўся за яе — думаў, што буду назіраць і дапамагу ў выпадку чаго. Ды і стрэсавы стан», — кажа ён.

Па-другое, яму трэба было звярнуцца да інспектара. А ў чырвоным калідоры нікога не было. Адзіны чалавек, у якога ён мог нешта спытаць пра дэклараванне грошай, — супрацоўніца за «зялёнай» стойкай. У судзе гэта пацвердзілася. 

«Калі мяне спыталі, ці трэба мне нешта дэклараваць, я адразу сказаў так. Бо я стаяў, не прабягаў. І сказаў, што мне трэба ў чырвоны калідор. Але мне адказалі, што я ўжо ў зялёным і назад дарогі няма».

Хаця Аляксандр прайшоў углыб зялёнага калідора мо 30 см, што таксама пацвердзілася на судзе. 

«Я добраахвотна прад'явіў усе грошы. Зусім не было ніякага жадання і падставы іх хаваць. У мяне былі дакументы, якія пацвярджаюць паходжанне», — расказвае Аляксандр.

Але суд пастанавіў прыцягнуць Аляксандра Рачкоўскага да адміністрацыйнай адказнасці паводле часткі 2 арт 15.5 КаАП — штрафу 10 базавых велічынь з канфіскацыяй у даход дзяржавы грошай, не задэклараваных ва ўстаноўленым парадку (60 800 даляраў і 400 рублёў). 10 тысяч даляраў вярнулі.

Рашэнне суда можа быць абскарджана.

Каментары

Цяпер чытаюць

У Смаргонскім раёне «Аўдзі» ўшчэнт разбурыла гістарычны помнік

У Смаргонскім раёне «Аўдзі» ўшчэнт разбурыла гістарычны помнік

Усе навіны →
Усе навіны

ДАІ прапануе замяніць невялікія маршруткі аўтобусамі большай умяшчальнасці9

«Асноўны інструмент — генетычная экспертыза». У Следчым камітэце расказалі, як раскрываюць забойствы даўно мінулых гадоў3

У адкрытым доступе апублікавалі базу 4000 штатных супрацоўнікаў КДБ, імёны агентаў і інфарматараў не называюць31

У Віцебску ладзяць экскурсіі ў прапагандысцкі цэнтр расійскага мілітарызму ФОТАФАКТ5

У Лоеве прадаюць будынак, у якім месціцца адзіная пошта. А што будзе з ёй самой?

Cіла поціску рукі ў 50 гадоў можа прадказаць ваша здароўе ў 70: вынікі даследавання3

Стала стражэйшай адказнасць за выкарыстанне беспілотнікаў2

У Беларусь з-за мяжы пераводзіцца у 1,5 раза больш грошай, чым наадварот5

Мінскае метро карэктуе праект чацвёртай лініі — не будзе строгай прывязкі да Другога транспартнага кольца2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Смаргонскім раёне «Аўдзі» ўшчэнт разбурыла гістарычны помнік

У Смаргонскім раёне «Аўдзі» ўшчэнт разбурыла гістарычны помнік

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць