Свет

У Латвіі забаранілі георгіеўскую стужку

Сейм Латвіі ў чацвер зацвердзіў папраўкі да законаў аб сходах, шэсцях і пікетах і аб бяспецы публічных забаўляльных і святочных мерапрыемстваў, якія забараняюць выкарыстанне георгіеўскіх стужак на публічных забаўляльных і святочных мерапрыемствах, сходах, шэсцях і пікетах, паведамляе Delfi. 

Раней старшыня камісіі па правах чалавека Артус Кайміньш заявіў, што, прымаючы пад увагу экспансію Расіі ва Украіне і таталітарную ідэалогію Расіі ў дачыненні да рэспублік былога СССР, у Латвіі ёсць падставы бачыць дастатковую пагрозу свайму дэмакратычнаму ладу і бяспецы. «Забарона георгіеўскай стужкі абмяжуе такія ідэалагічныя праявы. Мы павінны прадэманстраваць, што мы супраць выкарыстання гэтых стужак на публічных мерапрыемствах», — сказаў Кайміньш, дадаўшы, што не прымае каштоўнасці, якія сімвалізуе гэтая стужка, гэтак жа, як каштоўнасці пірацкага сцяга.

Цяпер закон аб бяспецы грамадскіх забаўляльных і святочных мерапрыемстваў і закон аб сходах, шэсцях і пікетах забараняе выкарыстанне, у тым ліку ў стылізаванай форме, сцягоў, гербаў і гімнаў былога СССР, яго рэспублік і нацысцкай Германіі, нацысцкіх свастык, знакаў СС і савецкіх сімвалаў — сярпа і молата з пяціканцовай зоркай, за выключэннем выпадкаў, калі мэта іх выкарыстання не звязаная з праслаўленнем таталітарных рэжымаў або апраўданнем учыненых злачынстваў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Андрэя Павука, які трапіў у Літве ў моўны скандал, звольнілі44

Андрэя Павука, які трапіў у Літве ў моўны скандал, звольнілі

Усе навіны →
Усе навіны

Славакія ўводзіць ліміт хуткасці на тратуарах. Пешаходы ў шоку9

Рэйтынг краін для жыцця на пенсіі2

Вялікі нумар у гатэлі каля акіяна ў элітным раёне Рыа-дэ-Жанэйра. Як жыве Карпушонак, якая не дае пра сябе забыць12

Што вядома пра раман спявачкі Кэці Пэры і былога прэм'ера Канады Джасціна Трудо6

У Адэсе здарыўся скандал з-за рэпераў з Беларусі14

«І зноў кульгавы дыябетык з пастаяннай задышкай выжыльваецца ды пнецца паказаць, што ён не толькі гігант думкі»20

Рыбак, які шукаў чарвякоў, выпадкова знайшоў адзін з найбуйнейшых срэбных скарбаў Сярэднявечча1

«Новая хатка, толькі цесненькая». Чым была труна ва ўяўленні продкаў беларусаў1

Тэгеран паабяцаў аднавіць свае ядзерныя аб'екты з большым размахам1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Андрэя Павука, які трапіў у Літве ў моўны скандал, звольнілі44

Андрэя Павука, які трапіў у Літве ў моўны скандал, звольнілі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць