Усяго патроху1616

У Мінскім заапарку плануецца заснаваць казацкую станіцу

Не так даўно рэспубліканскае грамадскае аб’яднанне «Беларускае казацтва» распачало ахову Мінскага заапарка.

Казацкі патруль сочыць за парадкам на тэрыторыі заапарка па выхадных днях. «Пакуль гэта толькі эксперымент, пра пастаянную казацкую ахову гаварыць пакуль рана, — паведаміў у тэлефоннай размове БелаПАН начальнік асветніцкага аддзела Мінскага заапарка Аляксандр Строганаў.

— Аднак сама прысутнасць казакоў на тэрыторыі заапарка дысцыплінуе наведвальнікаў, спыняе распіванне спіртных напояў і курэнне».

25 ліпеня карэспандэнт БелаПАН разам з паходным атаманам РГА «Беларускае казацтва», палкоўнікам Юрыем Яфімавым і атаманам Мінскай гарадской казацкай акругі Генадзем Жумянком прагуляўся па заапарку.

Наведвальнікі з задавальненнем фатаграфаваліся з казакамі. У цэлым мінчане станоўча ставяцца да такога эксперыменту. Як адзначыў адзін з наведвальнікаў, з казацкім патрулём у заапарку гуляць цяпер «больш спакойна, не трэба турбавацца пра сябе і дзяцей».

«Ініцыятыва ўвесці патруляванне тэрыторыі казакамі была ўнесена дырэкцыяй заапарка, — паведаміў у інтэрв’ю БелаПАН атаман Яфімаў. — Гэта робіцца для таго, каб у заапарку захоўваўся парадак, правілы паводзін грамадзян у грамадскім месцы, былі паважлівыя адносіны да братоў нашых меншых жывёл. На жаль, мы не можам дзяжурыць тут у будныя дні, паколькі з’яўляемся грамадскай арганізацыяй. Зараз заканчваецца двухмесячны стажыровачны перыяд дзяжурстваў, і з 9 жніўня казакі будуць несці сапраўдную патрульную службу. Ва ўрачыстай абстаноўцы казакі атрымаюць адпаведныя пасведчанні і ў выхадныя дні будуць несці службу ў адпаведнасці з Законам аб ахове грамадскага парадку ў добраахвотнай грамадскай дружыне дапамогі міліцыі».

На думку Яфімава, такая дапамога неабходна.

«Гэта адна з асаблівасцяў дзейнасці нашай арганізацыі. У перспектыве са жніўня на базе заапарка мы плануем арганізаваць казацкую станіцу.

І гэта будзе трэцяя такая станіца ў Беларусі. Іх асноўная мэта — выхаванне моладзі, каб нашы кадэты авалодвалі конным спортам, таму што казак без каня — не казак», — лічыць атаман.

БелаПАН

Каментары16

Цяпер чытаюць

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ27

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

У Польшчы накрылі падпольную тытунёвую фабрыку. Затрыманыя дзесяць беларусаў4

«Тое, чаго ў сацсетках няма цяпер». Як жыхар Слуцка адзначыў свой дзень народзінаў і стаў зоркай Threads1

Зміцер Дашкевіч: Ты не маеш права інтарэсы Беларусі ставіць вышэй за сям’ю42

Жанчына аддала тэлефонным махлярам паўмільёна рублёў і прадала аўтамабіль1

Цана адной паездкі: у Гомелі асудзілі дзяўчыну, якая на самакаце збіла пенсіянерку. Як пакаралі?1

Дзятлаўскі дальнабойшчык паехаў ваяваць за Расію — з білетам у адзін кірунак9

У Мінск прывязуць знакамітую «Прагулку» Шагала2

Пад Віцебскам грузавік пратараніў рэйсавы аўтобус — ёсць пацярпелыя

Страшна быць непачутай у сваім болі: жыхарка Віцебска распавяла пра страту дачкі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ27

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць