Грамадства

«Мяне забралі з працы». За каментары пра мігрантаў затрымліваюць беларусаў і прымушаюць выбачацца на відэа

На дзяржаўным канале «Беларусь 4 Гомель» выйшаў сюжэт, прысвечаны мясцовым жыхарам, якія пакідалі «няправільныя» каментары на адрас мігрантаў. Паказалі і відэа з выбачэннямі каментатараў. Мяркуючы па скрынах, якія дэманструюцца ў сюжэце, вынікае, што сілавікі зацікавіліся падпісчыкамі рэгіянальнага пабліка «УКантакце» пад назвай «Гомель Сейчас». Некаторых каментатараў выклікалі ў міліцыю ці затрымлівалі. Таксама запісалі ўжо традыцыйныя відэа, на якіх людзі выбачаюцца за каментары. Пры гэтым незразумела, што за крамола была ў тых каментарах. Напрыклад, адзін з мужчын, якія выбачаюцца, напісаў: «Вунь дзверы, вунь Ірак». «Наша Ніва» высветліла, што як мінімум двое герояў сюжэта цяпер на волі.

«Я не пісаў нічога рэзкага. Сэнс майго каментара быў такі: ламаць і ламіцца не вельмі добра, так ніхто не просіцца да суседзяў, — расказвае «Нашай Ніве» адзін з каментатараў. — Прайшло менш за суткі, на наступны дзень мяне забралі з працы. Мяне выклікалі, я думаў, у аддзел кадраў. А тут: «Вітаем, праедземся!» Адвезлі ў аддзяленне міліцыі. 

Спачатку казалі, што нібыта нейкія праблемы на маёй мінулай працы. Але ў аддзяленні паказалі раздрукоўку, яны ведалі мой акаўнт «УКантакце». 

Кажуць: «Вы ж разумееце, як вашы словы могуць трактавацца з юрыдычнага пункту гледжання? Мы разумеем, што вы мелі на ўвазе, але з юрыдычнага боку…» Карацей, у такім духу, што давайце запішам відэа і забудземся пра ўсё гэта.

А ў мяне на тэлефоне была парачка падпісак, скажам так, на не вельмі папулярныя ў іх рэсурсы. Ну і я запісаў тыя выбачэнні. 

Але пры дэтальным вывучэнні майго тэлефона заўважылі, што я рэпоснуў у прыватнай размове паведамленне мясцовага тэлеграм-канала, які ў спісе экстрэмісцкіх. 

Ну і ўсё. Тую ноч я правёў пад вартай, на наступны дзень быў суд. Мне далі штраф у 10 базавых велічынь. Адносна цярпіма, іншым даюць і горш.

Выбачэнні на відэа я запісаць быў вымушаны, бо маё меркаванне там ні на што ўжо не ўплывала. Каб больш не пакідалі каментары, гэтая іх методыка можа і падзейнічае, але каб пераканаць кагосьці — не ведаю.

Ці зменіцца маё меркаванне цяпер? Магчыма, што вельмі зменіцца. Бо працую на дзяржаўным прадпрыемстве, і калі са мною не працягнуць кантракт, то, канечне, зменіцца. Было кепскім — стане яшчэ горшым». 

Бацька іншага каментатара распавёў «Нашай Ніве»:

«Каментар быў цэнзурны — ён проста выказаўся пра мігрантаў недзе «УКантакце». Адразу па яго прыйшлі. 

Спачатку прыйшлі да мяне, але ён тут не жыве, тады прыйшлі да яго на працу. І пасля выклікалі ў міліцыю. Там трымалі 3,5 гадзіны. Сказалі: не запішаш, пасадзім на трое сутак. Калі запішаш — адпусцім. Так і адбылося, ён запісаў і адпусцілі. Суда не было, крыміналкі ці штрафаў ніякіх таксама. 

Чаму сын запісаў тое відэа з выбачэннямі? А чаму яму сядзець трое сутак? За што — што праўду сказаў?»

Прыкладна тое ж самае адбывалася ў маі: пасля падзення самалёта ў Баранавічах, дзе загінулі два пілоты.

Тады за «не тыя» каментары затрымалі некалькі дзясяткаў чалавек, некаторыя пасля расказвалі, што іх таксама прымушалі выбачацца на камеру, затым адпускалі праз трое сутак.

Чытайце таксама:

«Захоўванне з мэтай распаўсюджвання». За падпіску на экстрэмісцкія каналы пачалі судзіць?

Каментары

Цяпер чытаюць

На вайсковыя зборы масава забіраюць гродзенцаў. А што мінчукі? Падрыхтуйцеся, ваша чарга — 2027‑2028 гады5

На вайсковыя зборы масава забіраюць гродзенцаў. А што мінчукі? Падрыхтуйцеся, ваша чарга — 2027‑2028 гады

Усе навіны →
Усе навіны

У 2025 у Расіі апублікавалі на 40% больш некралогаў па вайскоўцах, чым у 20248

Жыхары дома ў «Мінск-Свеце»: Тэмпература ў пакоях — ніжэй за 18 градусаў, спім пад дзвюма коўдрамі5

Садоўніка з-пад Барысава асудзілі. Меркавана, па справе Гаюна

«Сёння роўна чатыры гады, як Пуцін бярэ Кіеў за тры дні». Уладзімір Зяленскі запісаў зварот у гадавіну пачатку вайны3

Маск хоча пабудаваць горад на Месяцы за 10 гадоў. Чаму ўжо не на Марсе?3

Сёстры Груздзевы драматычна расказалі, як іх выкінуў за дзверы міністр культуры Руслан Чарнецкі. «Як сабак»30

«Уся справа ў адной асобе»: Зяленскі звярнуўся да Трампа з адной просьбай

У Расіі Паўла Дурава абвінавацілі ў садзейнічанні тэрарызму1

Мінскае «Дынама» не змагло ўчора вылецець у Сочы і засталося ў Ніжнім Ноўгарадзе з-за пагрозы беспілотнікаў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На вайсковыя зборы масава забіраюць гродзенцаў. А што мінчукі? Падрыхтуйцеся, ваша чарга — 2027‑2028 гады5

На вайсковыя зборы масава забіраюць гродзенцаў. А што мінчукі? Падрыхтуйцеся, ваша чарга — 2027‑2028 гады

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць