Грамадства

Сышла эпоха. Замест Ярмошынай Цэнтрвыбаркам узначаліў Ігар Карпенка

Былы міністр адукацыі Ігар Карпенка ўзначаліў Цэнтрвыбаркам Беларусі. Лідзія Ярмошына кіравала ЦВК з 1996 года.

На пасаду кіраўніка ЦВК Ігара Карпенку рэкамендавалі старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Уладзімір Андрэйчанка і намеснік прэм'ер-міністра Ігар Петрышэнка.

«Па-першае, Ігар Васілевіч выдатна разумее, што калі народ падтрымае прапанаваную Канстытуцыю (змены), хутчэй за ўсё, ваша кандыдатура яшчэ будзе ўнесеная на зацвярджэнне Усебеларускага народнага сходу. Гэта значыць, народнае веча яшчэ вас будзе зацвярджаць, калі ўсё будзе нармальна. Па-другое, нас чакаюць няпростыя часы, пачынаючы з рэферэндуму, правядзення яго. Вы — чалавек дасведчаны, і ў гарвыканкаме працуючы, ведаеце, што такое гэтыя электаральныя кампаніі.

Затым нам трэба будзе ўпершыню ў гісторыі ў адзіны дзень галасавання абраць нашы саветы і заканадаўчы орган улады — парламент. Ну і, натуральна, выбары прэзідэнта: быццам бы і далёка яны, але гэта не так далёка.

І ўсё будзе залежаць ад той сітуацыі, якая будзе складвацца ў нашай краіне», — заявіў Аляксандр Лукашэнка.

«Таму практычна з агню ды ў полымя вам прыйдзецца акунуцца. Ну і ў арганізацыйным плане, хутчэй за ўсё, вы будзеце першым старшынёй ЦВК, які будзе абірацца Усебеларускім народным сходам, калі народ падтрымае Канстытуцыю», — дадаў Лукашэнка.

Разам з новым старшынёй прызначаныя і пяць членаў Цэнтральнай камісіі: Вадзім Іпатаў, Алена Балдоўская, Дзяніс Дук, Сяргей Каліноўскі і Аляксандр Южык.

Таксама Лукашэнка сёння прызначыў новых кіраўнікоў абласцей

Анатоль Ісачанка стаў губернатарам Магілёўшчыны (замест Леаніда Зайца), Аляксандр Субоцін — кіраўніком Віцебшчыны (на месца Анатоля Шарснёва).

Ісачанка з 2017 па 2019 гады кіраваў Мінскай вобласцю, пасля быў намеснікам кіраўніка Савета Рэспублікі. Субоцін быў віцэ-прэм’ерам.

***

Пачытайце архіўны тэкст «Нашай Нівы» пра гісторыю Лідзіі Ярмошынай за 2014 год

Гісторыя ўзлёту бабруйскай юрысткі Лідзіі Ярмошынай. Падрабязнасці жыцця старшыні ЦВК

Каментары

Цяпер чытаюць

Расіяне на Данеччыне ўдарылі авіябомбай па людзях, што прыйшлі атрымліваць пенсію — больш за 20 загінулых3

Расіяне на Данеччыне ўдарылі авіябомбай па людзях, што прыйшлі атрымліваць пенсію — больш за 20 загінулых

Усе навіны →
Усе навіны

У Гомелі праходзіць фестываль пясочных скульптур ФОТЫ1

На вайне з Украінай загінуў першы расійскі кантрактнік 2007 года нараджэння2

Пад Гроднам у верасні раптам зацвілі яблыня і сліва ФОТАФАКТ

Ахвотных забіваць мядзведзяў так шмат, што правілы палявання на іх падкарэктавалі6

Лукашэнка прызначыў новага начальніка Дэпартамента па грамадзянству і міграцыі. Папярэдні быў на пасадзе 16 гадоў2

Вельмі непапулярнае меркаванне, але чым мы тут ганарымся з бітвай пад Оршай?55

МАРГ зарубіў ініцыятыву стварэння ў Мінску эксперыментальнай крамы без цэннікаў2

Больш за палову беларусаў з новага спісу, якія ваююць за Расію, маюць судзімасці4

«Павінен быў пісаць, як хоча эксперт». Што паказала дзяржаўная псіхалінгвістычная экспертыза артыкулаў палітвязня Ігара Ільяша7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расіяне на Данеччыне ўдарылі авіябомбай па людзях, што прыйшлі атрымліваць пенсію — больш за 20 загінулых3

Расіяне на Данеччыне ўдарылі авіябомбай па людзях, што прыйшлі атрымліваць пенсію — больш за 20 загінулых

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць