Улада

Сюрпрыз!

Уладзімір Макей без папярэджання наведаў адміністрацыю Партызанскага раёна Мінска.

Адміністрацыя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 30 ліпеня без папярэджання правяла праверку выканання Дырэктывы нумар 2 «Аб мерах па далейшай дэбюракратызацыі дзяржаўнага апарату» ў Партызанскім раёне Мінска.

На чале з кіраўніком Адміністрацыі Уладзімірам Макеем рэйдавая група азнаёмілася, як на практыцы рэалізуецца заяўны прынцып «аднаго акна», арганізуецца прыём грамадзян па асабістых пытаннях і як вядзецца работа з іх пісьмовымі зваротамі непасрэдна ў адміністрацыі раёна, яе структурных падраздзяленнях і іншых арганізацыях.

У параўнанні з Ленінскім раёнам сталіцы, у ходзе праверкі якога 4 лютага 2009 г. быў выяўлены шэраг істотных недахопаў,

у Партызанскім раёне работа па выкананні патрабаванняў Дырэктывы нумар 2 у цэлым арганізана больш зладжана і сістэмна.

У прыватнасці, у адміністрацыі Партызанскага раёна служба «аднаго акна» функцыянуе дастаткова нядрэнна.

У разлікова‑даведачным цэнтры ЖРЭА і натарыяльнай канторы раёну добра прадстаўлена ўся неабходная інфармацыя і створаны неабходныя ўмовы для работы з наведвальнікамі.

Разам з тым рэйдавай групай былі адзначаны і пэўныя недахопы. Напрыклад, на інфармацыйных стэндах у адміністрацыі размешчана састарэлая інфармацыя аб прыёме грамадзян кіраўнікамі Мінгарвыканкама. Старыя звесткі і інфармацыя таксама выяўлены ў ЖЭС‑44.

Было адзначана, што работа асобных структурных падраздзяленняў адміністрацыі раёна не ў поўнай меры адпавядае патрабаванням Дырэктывы нумар 2. У прыватнасці, работнікі аддзела жыллёвай палітыкі і ўпраўлення сацыяльнай абароны не вядуць прыём грамадзян ва ўсе рабочыя дні тыдня.

Правяральнікі адзначылі, што работнікі ўпраўлення сацабароны, аддзела архітэктуры і горадабудаўніцтва, аддзела жыллёвай палітыкі слаба арыентуюцца ў патрабаваннях заканадаўства аб адміністрацыйных працэдурах.

Уладзімір Макей у час гутаркі з кіраўніцтвам адміністрацыі і арганізацый раёну падкрэсліў, што работа са зваротамі грамадзян павінна знаходзіцца на пастаянным кантролі.

Такія раптоўныя праверкі па выкананню патрабаванняў Дырэктывы нумар 2, якія праводзіліся Адміністрацыяй Прэзідэнта ў Ленінскім раёне сталіцы, а таксама 8 чэрвеня ў Гродне і Гродзенскай вобласці, і ў далейшым будуць прадоўжаны.

БЕЛТА

Каментары

Цяпер чытаюць

Дзе Мікалай Статкевіч? З мяжы яго забралі невядомыя ў масках. Вось, што вядома на гэты момант11

Дзе Мікалай Статкевіч? З мяжы яго забралі невядомыя ў масках. Вось, што вядома на гэты момант

Усе навіны →
Усе навіны

Паплечнік Статкевіча расказаў пра кароткую размову з ім у нейтральнай зоне29

З'явілася ФОТА першай групы вызваленых палітвязняў14

Літоўскія памежнікі: Статкевіч вярнуўся ў Беларусь12

Наўседа паведаміў, ці варта чакаць адмены санкцый ЕС следам за амерыканскімі4

Латушка: Зняцце санкцый з «Белавія» — крок у інтарэсах беларускага грамадства14

Статкевіч зноў з'явіўся на камеры, ён па-ранейшаму ў нейтральнай зоне на мяжы ФОТА3

У Беларусі +8 новых палітвязняў — у дзень вызвалення 52 чалавек3

Коўл у Вільні: Мы не будзем умешвацца ў адносіны Лукашэнкі з Пуціным3

Мінфін ЗША патлумачыў, як з «Белавія» здымуць санкцыі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзе Мікалай Статкевіч? З мяжы яго забралі невядомыя ў масках. Вось, што вядома на гэты момант11

Дзе Мікалай Статкевіч? З мяжы яго забралі невядомыя ў масках. Вось, што вядома на гэты момант

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць