Здарэнні22

У Прыпяці вылавілі сома вагой 80 кілаграмаў

Чарговы рачны гігант быў вылаўлены рыбаловам з Мінска Аляксандрам Свірыдавым. Рыба аказала годны супраціў, але пасля паўгадзіны ўсё ж здалася чалавеку, піша Fishingby.com.

«Рыбачылі на рацэ Прыпяць ў раёне вёскі Пярэраў, сом узяў на воблер Rapala DT 20. Збіў свой папярэдні рэкорд — 54 кг», — расказаў Аляксандр Барысавіч fishingby.com.

Паводле словаў рыбалова, ўзважыць такую вялікую рыбу магчымасці не было, таму маса вылічана па спецыяльнай рыбацкай шкале.

Даўжыня сома склала 2,20 м, вага — каля 80 кг. Пасля здымкі відэа і кароткай фотасесіі прыпяцкі гігант быў адпушчаны ў сваю рачную радзіму.

Трафейных сомаў беларускія рыбаловы на рацэ Прыпяць ловяць даволі часта, але экземпляры даўжынёй больш за 2 метры сустракаюцца рэдка, і спрабаваць такую рыбу лічыцца вялікім поспехам.

Каментары2

  • =
    12.09.2025
    Сомы чарнобыльскія, радыяктыўныя. Пра такіх есць відэа на ютубе.
    Гадоў 20 таму такіх сомаў бачыў ў Прыпяці каля Чарнобыля.
  • Ёсік
    12.09.2025
    А якога сома злавіў дырэктар саўгаса ў адказ на пуцінскіх шчупакоў?

Цяпер чытаюць

Міліцыя сцвярджае, што канцэрт у Мінску прыйшлі 120 тысяч чалавек ВІДЭА17

Міліцыя сцвярджае, што канцэрт у Мінску прыйшлі 120 тысяч чалавек ВІДЭА

Усе навіны →
Усе навіны

У Літве пакуль што не зафіксавалі ніякіх правакацый у сувязі з вучэннямі «Захад-2025»

Польскае выданне назвала Церцеля архітэктарам спецаперацыі, якая разгортваецца паралельна з вучэннямі «Захад»68

Удава Чарлі Кірка эмацыйна звярнулася да забойцы свайго мужа: Ты не ўяўляеш, што ты развязаў11

Трамп паставіў новыя ўмовы для ўвядзення «маштабных» санкцый супраць Расіі9

Святара, які раптоўна памёр 34-гадовым, цкаваў канал, звязаны з КДБ і МУС3

У Беларусі з'явілася новае махлярства з дапамогай тэхналогіі NFC4

«Спынілася сэрца, знайшлі ля касцёла». Малады ксёндз раптоўна памёр у Гродзенскай вобласці3

На вучэннях «Захад-2025» адпрацоўвалі знішчэнне дыверсантаў2

На вучэннях «Захад» адпрацоўваюць напад на Польшчу і Літву пад выглядам абароны Калінінграда22

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Міліцыя сцвярджае, што канцэрт у Мінску прыйшлі 120 тысяч чалавек ВІДЭА17

Міліцыя сцвярджае, што канцэрт у Мінску прыйшлі 120 тысяч чалавек ВІДЭА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць