Усяго патроху

Навагоднія ялінкі ў арэнду: сям'я з Гродна вядзе незвычайны бізнэс

Некалькі гадоў таму гродзенская сям'я атрымала зямельны ўчастак у вёсцы Каробчыцы. Яўген і Данута вырашылі размясціць тут прыватны гадавальнік для навагодніх ялінак. І сёння, піша onliner.by, ані трохі пра гэта рашэнне не шкадуюць: займацца такой справай і прыемна, і выгадна.

Яўген са сваімі гадаванкамі. Фота: Максім Маліноўскі / onliner.by

Калі справу толькі пачыналі, ялінак пасадзілі цэлую тысячу і думалі рабіць усё традыцыйна: як настане пара, проста ссякаць дрэўцы і прадаваць іх. Але калі ялінкі падраслі, стала шкада. І тады прыйшла новая ідэя: чаму б не прадаваць іх у гаршках, каб дрэўца не марнавалася, а працягвала жыццё і пасля заканчэння святаў? Прыдумалі здаваць ялінкі ў арэнду на нейкі тэрмін, а пасля забіраць назад.

Ідэя аказалася на дзіва ўдалай: попыт быў настолькі высокі, што першапачатковую цану ў 10 рублёў неўзабаве стала магчыма павялічыць да 25. Прытым не давялося нават надта ўкладацца ў рэкламу — хапіла аднаго паста Дануты ў Instagram, пасля ўсе зрабілі яго рэпосты. 

«Калі пасля святаў выжылі хоць бы 50% ялінак у кадках, — гэта ўжо добра»

Як і ў любы іншы бізнэс, гэты мае свае нюансы. Далёка не ўсе дрэўцы, змешчаныя ў кадкі, выжываюць. Як кажа Данута, «калі пасля святаў выжылі хоць бы 50% ялінак у кадках, — гэта ўжо добра». Адбываецца так па розных прычынах: і з-за пашкоджання каранёў пры выкопванні, і з-за няправільнага ўтрымання ды догляду.

Данута. Фота: Максім Маліноўскі / onliner.by

Але ў Яўгена і Дануты выжывальнасць дрэўцаў даволі высокая: яны намагаюцца ставіцца да іх максімальна ашчадна. Да таго ж арганізавалі дадатковую паслугу — «хуткую дапамогу» для праблемных ялінак, на якую прымаюцца не толькі свае, але і чужыя дрэўцы. 

Яшчэ адна паслуга, якая карыстаецца попытам у гродзенцаў, — прывоз ялінкі ў сям'ю не простым кур'ерам, а Дзедам Марозам, у ролі якога выступае сам Яўген. Бачыць пры гэтым дзіцячую радасць — вялікі кайф. 

Сёлета ялінкі ў арэнду каштуюць у Яўгена з Данутай па 40-60 рублёў у Гродне і па 70-90 у Мінску. Пашырэнне бізнэсу на сталіцу — адно са сведчанняў таго, што ён паспяховы.

«Хітом будзе бчб-шот». Вядомы віцебскі бізнэсовец адкрыў арт-паб у Кіеве

У Гродне мама і дачка сталі кіроўцамі гарадскіх маршрутак: на новай працы зарабляюць больш, а стамляюцца менш

Каментары

Цяпер чытаюць

Беларусы сустракаюць вызваленых палітвязняў у Вільні ФОТЫ і ВІДЭА7

Беларусы сустракаюць вызваленых палітвязняў у Вільні ФОТЫ і ВІДЭА

Усе навіны →
Усе навіны

Разведка ЗША: Пуцін упэўнены, што перамагае ва Украіне і можа ваяваць з НАТА3

«Байсол» адкрыў экстранны збор на карысць вызваленых палітзняволеных5

Пальчыс, Андрэева, Лойка і іншыя імёны — пасля візіту амерыканскіх дыпламатаў у Мінск вызвалілі 250 палітвязняў15

У спісах вызваленых Наста Лойка1

Журналістка Кацярына Андрэева выйшла на свабоду6

У спісе вызваленых Эдуард Пальчыс8

Арына Сабаленка з'явілася на вечарыне ў модным футры з тыгровым прынтам10

Z-блогера, які нечакана заклікаў аддаць Пуціна пад суд, адправілі ў псіхбальніцу9

Жыгар высветліў асобы правакатараў на Плошчы-200611

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусы сустракаюць вызваленых палітвязняў у Вільні ФОТЫ і ВІДЭА7

Беларусы сустракаюць вызваленых палітвязняў у Вільні ФОТЫ і ВІДЭА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць