Свет

Віцэ-прэзідэнт ЗША прыгразіла Расіі нечуванымі санкцыямі з-за Украіны

Віцэ-прэзідэнт ЗША Камала Харыс заявіла, што ў выпадку вайсковай агрэсіі Расіі супраць Украіны Вашынгтон прыменіць жорсткія і нечуваныя санкцыі.

Пра гэта яна распавяла ў інтэрв'ю амерыканскаму каналу CBSNews.

Харыс кажа, што ЗША вядуць прамыя перамовы з Расіяй.

«Мы ясна разумеем, што Расія не павінна парушаць суверэнітэт Украіны, і мы адстойвалі і адстойваем яе тэрытарыяльную цэласнасць. Мы працуем з нашымі саюзнікамі ў гэтым дачыненні, і мы вельмі выразна заявілі, што гатовыя ўвесці санкцыі, якіх раней не бачылі», — сказала віцэ-прэзідэнт.

Яна адмовілася ўдакладніць, пра якія менавіта санкцыі ідзе гаворка і ці будуць яны тычыцца Уладзіміра Пуціна асабіста.

У адказ журналістка нагадала, што раней санкцыі не спынілі прэзідэнта Пуціна.

«Я паўтаруся, што мы гаворым пра санкцыі, якія мы раней не ўжывалі», — падкрэсліла Харыс.

Каментары

Цяпер чытаюць

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец4

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец

Усе навіны →
Усе навіны

25‑гадовая іспанка два гады змагалася за права на эўтаназію пасля групавога згвалтавання і інваліднасці. І ўрэшце перамагла15

У Нідэрландах, верагодна, знайшлі парэшткі д’Артаньяна. Што вядома

Найлепшая рэклама амерыканскай авіяцыі. Як амерыканскі знішчальнік ухіліўся ад іранскай ракеты ВІДЭА2

Ізраільскім ударам забіты камандуючы вайскова-марскімі сіламі КВІР2

Былога вядучага «Белсата» затрымалі ў Польшчы за наркотыкі13

Мінчуку патэлефанавалі ашуканцы, а ён іх давёў. Дайце гэта паслухаць сваім блізкім18

У Мінску зацвіў першы цюльпан

«Расплакаўся і пачаў прасіць прабачэння». Жыхар Вільні расказаў, як злавіў 14‑гадовага падлетка, які пісаў «Вільня наша»30

Маці беларуса, які ваяваў супраць Украіны і быў арыштаваны ў Беларусі за здраду дзяржаве, запісала відэа да Лукашэнкі10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец4

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць