Грамадства

Беларусы збіраюць подпісы супраць забароны на выезд з краіны

У Беларусі адмяняюць супрацькавідныя абмежаванні, а забарона на выезд з краіны наземным транспартам дзейнічае больш за год. Грамадзянам краіны патрэбныя важныя прычыны для замежных паездак: камандзіроўка, вучоба, лячэнне і г.д. Беларусы патрабуюць адмяніць гэтую забарону.

У апошні час у Беларусі былі скасаваныя некалькі супрацькавідных абмежаванняў: 

адмененая самаізаляцыя для кантактаў 1-га узроўню;

хворыя на кавід не павінны прадстаўляць інфармацыю аб сваіх кантактах;

не патрабуецца самаізаляцыя для грамадзян Беларусі і замежнікаў, якія прыехалі з-за мяжы.

Гэтыя змены, паводле звестак Міністэрства аховы здароўя, прынятыя праз паляпшэнне эпідэміялагічнай сітуацыі ў краіне і зніжэнне ўзроўню захворвальнасці.

Пры гэтым абмежаванне на выезд з краіны наземным транспартам дзейнічае больш за год. Яго абгрунтоўвалі менавіта эпідэміялагічнымі прычынамі і неабходнасцю барацьбы з каранавірусам.

У многіх краінах уводзіліся абмежаванні на ўезд з-за кавіду, але не на выезд.

Падпісанты ліста ў Міністэрства аховы здароўя просяць зняць забарону на свабодны выезд з Рэспублікі Беларусь.

Год, як беларуская мяжа зачыненая на выезд. Ці будуць паслабленні?

«Выглядае, спрабуюць кантраляваць адток насельніцтва». Чаму ў Беларусі да гэтага часу не адмянілі забарону на выезд

Каментары

Цяпер чытаюць

Што азначае расследаванне Міжнароднага крымінальнага суда для Лукашэнкі і беларусаў? Тлумачыць Кацярына Дэйкала6

Што азначае расследаванне Міжнароднага крымінальнага суда для Лукашэнкі і беларусаў? Тлумачыць Кацярына Дэйкала

Усе навіны →
Усе навіны

Як бяспечна перавезці грошы з Беларусі ў Польшчу: парады эксперта17

Цыганкоў: Бабарыка значна бліжэйшы да пазіцыі офіса Святланы Ціханоўскай, чым да выказванняў «бабарыканцаў»16

Мінчане згулялі брыльянтавае вяселле

Як навучыцца казаць «не» і дзе мяжа паміж клопатам пра сябе і эгаізмам5

«Міс Беларусь» Марыя Васілевіч расказала, як і дзе нараджала і як цяпер аднаўляецца4

Дэмантаваную ў выніку выбуху газу частку дома ў Гомелі адновяць

Дзмітрый Семчанка расказаў пра размовы з Маркавым у 2020‑м і дэталі свайго пераследу4

У гродзенскай турме забілі зняволенага. Яго пакаралі суседзі3

Выйшлі ўспаміны Івонкі Сурвілы пра вайну2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што азначае расследаванне Міжнароднага крымінальнага суда для Лукашэнкі і беларусаў? Тлумачыць Кацярына Дэйкала6

Што азначае расследаванне Міжнароднага крымінальнага суда для Лукашэнкі і беларусаў? Тлумачыць Кацярына Дэйкала

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць