Улада

Стала вядома, колькі зарабляе прэзідэнт Украіны. Параўнайце з заробкам Лукашэнкі

Ва Украіне апублікавалі даныя па афіцыйных даходах прэзідэнта і людзей на высокіх дзяржаўных пасадах за 2021 год. Заробак Зяленскага, прэзідэнта Украіны, аказаўся ніжэйшым за дэпутацкія заробкі і зарплаты беларускіх айцішнікаў.

У 2021 годзе кіраўнік суседняй дзяржавы атрымліваў намінальны заробак у памеры 28 тысяч грыўняў у месяц, даплат і прэмій не было. Гэта 1020 даляраў, калі браць па сённяшнім курсе.

За год Уладзімір Зяленскі зарабіў 365 000 грыўняў (13300 даляраў). З гэтай сумы спагнана 65 тысяч грыўняў падаткаў і збораў (2370 даляраў). То-бок «чыстымі» выходзіла па сённяшнім курсе 910 долараў. 

Апошні даход Лукашэнкі стаў вядомы напярэдадні выбараў 2020 года. Па выніках 2019 года ён склаў 117 068 рублёў, то-бок па 9756 рублёў заробку ў месяц.

Па курсу за 2019 год гэта склала 4700 даляраў. 

Ва ўласнасці ў Лукашэнкі афіцыйна нічога не было.

Колькі атрымоўвае ён сёння, невядома. 

Ва Украіне абваліўся рэйтынг прэзідэнта. Гэта азначае канец эры Зяленскага?

Лукашэнка пра Украіну: Валодзя Зяленскі выпадковы чалавек, украінскія вайскоўцы самі папрасілі Расію выратаваць Крым, ва ўкраінскай арміі фашызм

Каментары

Цяпер чытаюць

У Церцеля прагучаў новы акцэнт: «разрадка ў цэлым той напружанасці» ў адносінах з Польшчай і Балтыяй21

У Церцеля прагучаў новы акцэнт: «разрадка ў цэлым той напружанасці» ў адносінах з Польшчай і Балтыяй

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп пагражае даць Кіеву Tomahawk, калі Пуцін не скончыць вайну. Што могуць змяніць гэтыя ракеты?4

Колькі БТ плаціць людзям, якія здымаюцца ў масоўцы на іх шоу?8

Разлом тэктанічнай пліты ля ўзбярэжжа ЗША пагражае найбуйнейшым землятрусам4

«Цячэ дах, адключылі святло, часткова разрабавалі». Такі дом здаюць у арэнду ў Мінску1

Германія спыняе фінансаванне Форуму гістарычных даследаванняў Беларусі32

Маладога ветэрынара з вёскі пад Слуцкам асудзілі за палітыку

На станцыі метро «Пятроўшчына» адбыўся інцыдэнт з пасажырам. Станцыю закрывалі

У матчы Уэльс — Бельгія на поле выбег пацук3

Прэзідэнт Мадагаскара заявіў, што з'ехаў на фоне пратэстаў у бяспечнае месца, каб захаваць сваё жыццё

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Церцеля прагучаў новы акцэнт: «разрадка ў цэлым той напружанасці» ў адносінах з Польшчай і Балтыяй21

У Церцеля прагучаў новы акцэнт: «разрадка ў цэлым той напружанасці» ў адносінах з Польшчай і Балтыяй

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць