Эканоміка

«Гэта быў асноўны лагістычны калідор». Як цяпер «Беларуськалій» будзе пастаўляць прадукцыю на экспарт?

Пачатак года для «Беларуськалію» не задаўся. З лютага літоўская чыгунка плануе спыніць перавозку беларускіх угнаенняў. Экспарт усё? Расказваем, якім можа быць альтэрнатыўны маршрут паставак.

Фота: «Беларуськалій»

Транзіт беларускіх калійных угнаенняў праз літоўскую чыгунку быў выгадны абедзвюм краінам.

«Перавалка прыкладна каля 10 мільёнаў тон калійных угнаенняў — гэта вельмі сур’ёзныя аб’ёмы. І справа ў тым, што Беларусь збіралася іх павысіць: з сённяшніх 12,5 мільёнаў тон да 15 мільёнаў у 2025 годзе.

Меркавалася, што дадатковыя аб’ёмы пойдуць праз клайпедскі порт, як найбольш эфектыўны лагістычны калідор», — кажа эксперт па пытаннях паліўна-энергетычнага комплексу і калійнага рынку Таццяна Манёнак.

Клайпедскі порт быў асноўным для транспарціроўкі беларускага калію. Таму Беларусь будзе шукаць спосабы абысці забарону. Якім можа быць выйсце?

«Першае, што прыходзіць на розум, — магчымасць паставак праз расійскія кампаніі. Тым не менш няпроста будзе стварыць сумеснае прадпрыемства, напрыклад, з «Уралкаліем», бо эфект розных санкцый можа ўплываць на сітуацыю.

Але сёння даволі высокія кошты на калійныя ўгнаенні на сусветных рынках, і тыя страты, якія відавочна будзе несці Беларуская калійная кампанія, часткова будуць кампенсаваныя за кошт больш выгаднай кан’юнктуры». 

Ёсць альтэрнатыўныя маршруты паставак. Асноўны — праз Расію. 

«Беларуская калійная кампанія раней яшчэ апрабіравала Паўночны марскі шлях — па ім магчымы пастаўкі ў Кітай і Індыю. Больш магчымасцяў з’явяцца, напэўна, вясной, бо зімой складана працаваць па гэтым калідоры праз умовы надвор’я. Але ў іншыя краіны з гэтага калідора ладзіць пастаўкі больш складана», — тлумачыць эксперт.

Праблема яшчэ ў тым, што ў портах Ленінградскай вобласці не хапае магутнасцяў. Паглядзець на прыкладзе нафтапрадуктаў. Беларусь збіралася летась паставіць праз порты Піцера каля 3,5 мільёнаў тон нафтапрадуктаў, але паставіла толькі 1,8 мільёна. Бо шукала больш эфектыўныя маршруты.

«Беларускі бок будзе шукаць магчымасць пераарыентавацца часткова на рынкі іншых краін. Гэта будзе зрабіць складана, бо рынак спецыфічны. Дый страціць традыцыйных пакупнікоў для Беларускай калійнай кампаніі вельмі балюча», — лічыць Таццяна Манёнак.

Чытайце таксама:

Шрайбман: Гэта будзе самы моцны аднамомантны эканамічны ўдар з усяго, што Захад рабіў з Мінскам дагэтуль

Колькі страціць «Беларуськалій» ад сыходу Yara? Спрабуем падлічыць

Каментары

Чаму мы прайгралі ў 2020 годзе? Развагі Міколы Дзядка21

Меркаванніабмяркоўвайце!21

Чаму мы прайгралі ў 2020 годзе? Развагі Міколы Дзядка

Усе навіны →
Усе навіны

Упершыню ў гісторыі жанчына стала прэм'ерам Японіі5

Настаўніца ў Паўднёвай Карэі забіла васьмігадовую вучаніцу. Гэта трагедыя шакавала ўсю краіну5

Клуб з вёскі на 1500 чалавек упершыню стаў чэмпіёнам Швецыі па футболе2

«Работнікаў з Афрыкі адпраўляюць на кухню». Чым займаюцца працоўныя мігранты ў Беларусі і адкуль едуць?18

Трамп зноў заявіў, што Украіна можа выйграць у вайне. Але не думае, што выйграе12

ДАІ прапануе замяніць невялікія маршруткі аўтобусамі большай умяшчальнасці9

«Асноўны інструмент — генетычная экспертыза». У Следчым камітэце расказалі, як раскрываюць забойствы даўно мінулых гадоў3

У адкрытым доступе апублікавалі базу 4000 штатных супрацоўнікаў КДБ, імёны агентаў і інфарматараў не называюць32

У Віцебску ладзяць экскурсіі ў прапагандысцкі цэнтр расійскага мілітарызму ФОТАФАКТ5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чаму мы прайгралі ў 2020 годзе? Развагі Міколы Дзядка21

Меркаванніабмяркоўвайце!21

Чаму мы прайгралі ў 2020 годзе? Развагі Міколы Дзядка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць