Грамадства

Дзяржаўнае прадпрыемства адкажа за хімічнае забруджванне ракі

Нафтавыя вясёлкавыя плямы заўважалі ў Мінску 5 жніўня і 11 лістапада 2021 года ў акваторыі ракі Лошыца. Яны знаходзіліся паблізу жылога дома, размешчанага па завулку 1-ы Трубны. Цяпер пракуратура высветліла, адкуль у раку трапілі нафтавыя адходы, адказнае за гэта прадпрыемства аштрафавалі.

Забруджаная рака. Фота: prokuratura.gov.by

Дзяржаўнае прадпрыемства «Гаррамліўнесцёк» займаецца адвядзеннем, ачысткай і скідам у вадаёмы паверхневых (дажджавых, талых і палівамыйных) ды нарматыўна чыстых (вычышчаных) вытворчых сцёкавых вод Мінска па дажджавых калектарах.

Пракуратура высветліла, што сцёкавыя воды, забруджаныя нафтавымі адыходамі, траплялі ў раку Лошыца з ліўнесцёку, які знаходзіцца на балансе гэтага прадпрыемства.

У выніку «Гаррамліўнесцёк» прыцягнулі да адказнасці і прызначылі штрафы ў памеры 70 і 60 базавых велічынь. Адпаведна, гаворка ідзе пра сумы ў 2240 і 1920 рублёў, бо з 1 студзеня 2022 года базавая велічыня складае 32 рублі. Таксама прадпрыемства мусіць кампенсаваць страты на суму звыш 4,9 тысяч рублёў. 

Каментары

Цяпер чытаюць

Нас можа чакаць самае моцнае пахаладанне сезона, тэмпература можа апусціцца ніжэй за 30°С2

Нас можа чакаць самае моцнае пахаладанне сезона, тэмпература можа апусціцца ніжэй за 30°С

Усе навіны →
Усе навіны

«Байсол» абвінаваціў Стрыжака ў адмове перадаць кантроль над юрыдычнымі асобамі ў Польшчы і ЗША22

Пры ўдары па пасажырскім цягніку на Харкаўшчыне загінулі як мінімум пяць чалавек1

У Мінскім палацы дзяцей і моладзі адкрылі імітацыю турмы13

У Светлагорскім раёне мужчына запраўляў запальнічку з газавага балончыка. Скончылася гэта кепска

Віктар Лукашэнка наведаў ААЭ з неанансаваным візітам13

Аргенцінская газета апублікавала рэцэпт беларускіх дранікаў, які палюбіўся Злучаным Штатам4

Загінуў 39‑гадовы зацяты прыхільнік Лукашэнкі — працаваў кладаўшчыком, але падпісваўся як рэжысёр8

ЗША збіраюцца адправіць агентаў ICE для аховы парадку на Алімпіядзе ў Італіі. Італьянцы абураныя10

Ахвотным паехаць у Казахстан трэба будзе атрымліваць дазвол

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Нас можа чакаць самае моцнае пахаладанне сезона, тэмпература можа апусціцца ніжэй за 30°С2

Нас можа чакаць самае моцнае пахаладанне сезона, тэмпература можа апусціцца ніжэй за 30°С

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць