Свет

НАСА: Нядаўняе вывяржэнне вулкана ў Ціхім акіяне магутнасцю было большае, чым сотні Хірасім

Вывяржэнне падводнага вулкана Хунга-Тонга-Хунга-Хаапай, які справакаваў цунамі ў Ціхім акіяне паблізу астраўной дзяржавы Тонга, па сваёй магутнасці ў сотні разоў пераўзыходзіць выбух атамнай бомбы, скінутай на Хірасіму, піша Бі-бі-сі.

Прыбярэжныя раёны астравоў Тонга, а ў некаторых выпадках і цэлыя астравы змытыя цунамі

Навукоўцы агенцтва НАСА кажуць, што шкода, нанесеная стыхіяй у Паўднёва-Ціхаакіянскім рэгіёне, значна маштабнейшая, чым здавалася да гэтага часу. Апошнія даследаванні паказалі, што значная частка аднайменнага з вулканам вострава Хунга-Тонга-Хунга-Хаапай практычна перастала існаваць.

Да вывяржэння гэты востраў фактычна складаўся з двух незаселеных астравоў — Хунга-Тонга і Хунга-Хаапай, якія з 2014 года злучыліся ў адзін дзякуючы сфармаванаму паміж імі вулканічнаму перасмыку. Зараз, па словах спецыялістаў НАСА, сярэдняе звяно цалкам разбурана, а ад двух больш старых астравоў засталіся толькі невялікія фрагменты.

З населеных астравоў Ціхага акіяна больш за ўсіх ад стыхіі пацярпеў архіпелаг Каралеўства Тонга. Паводле ацэнак ААН, каля 80% жыхароў гэтай астраўной дзяржавы адчулі на сабе наступствы вывяржэння і выкліканага ім цунамі. Загінулымі лічацца тры чалавекі.

На сталіцу Тонгі Нукуалофу абрынулася хваля вышынёй 1,2 метры. Жыхары горада ратаваліся на ўзвышшах. Многія пацярпелі не толькі ад затаплення, але і ад камянёў ды попелу, якія сыпаліся зверху.

Момант вывяржэння падводнага вулкана ў Ціхім акіяне патрапіў на відэа

Каласальнае вывяржэнне падводнага вулкана ў Ціхім акіяне: цунамі ўдарыла па Тонга і рухаецца да Новай Зеландыі

У Японіі зафіксавалі цунамі, выкліканае вывяржэннем вулкана ў Паўднёвым паўшар'і

Каментары

Цяпер чытаюць

Пракуратура пра смерць Мелказёрава: журналіст меў хранічную хваробу17

Пракуратура пра смерць Мелказёрава: журналіст меў хранічную хваробу

Усе навіны →
Усе навіны

У Іране ўзламалі спадарожнікавае вяшчанне дзяржаўных тэлеканалаў — Рэза Пехлеві заклікаў зрынуць рэжым аятол ВІДЭА2

У Рызе выявілі групу расейскіх інфарматараў з ліку грамадзян Латвіі, два з іх паспелі з'ехаць у Беларусь3

Трамп заявіў, што больш не абавязаны думаць пра мір, бо яму не ўручылі Нобелеўскую прэмію міру23

Калеснікава: Я не разумею, чаму Еўропа не пачала перамовы з Лукашэнкам раней за ЗША85

Асудзілі 33‑гадовую бухгалтарку з Брэста — імаверна, па справе Гаюна

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці ДТЗ у Грозным: загінуў кіроўца аўто, у які ўехаў картэж Адама Кадырава8

ДТЗ на МКАД: таксоўка ўрэзалася ў дарожную тэхніку, пацярпелі двое дзяцей

Якія гістарычныя аб’екты ў Мінску адрэстаўруюць у наступныя гады1

Аварыя на цепламагістралі ў Мінску — жыхары пяці раёнаў могуць застацца з халоднымі батарэямі4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пракуратура пра смерць Мелказёрава: журналіст меў хранічную хваробу17

Пракуратура пра смерць Мелказёрава: журналіст меў хранічную хваробу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць