Сёння, 2 лютага — дзень нараджэння Кастуся Каліноўскага. У гэты дзень Святлана Ціханоўская ўсклала кветкі да месца пахавання беларускага нацыянальнага героя на могілках Росы ў Вільні.

Фота: t.me/tsikhanouskaya
Разам з Ціханоўскай кветкі ўсклалі замежныя дыпламаты: спецпасланніца ЗША ў Беларусі Джулі Фішэр, спецпасланнік Францыі ў Беларусі Нікаля дэ Лякост, амбасадарка па асаблівых даручэннях МЗС Літвы Аста Андрыяўскене, прадстаўніца амбасады Польшчы ў Літве.

Фота: t.me/tsikhanouskaya
Цяпер чытаюць
У якой разведкі была найлепшая інфармацыя з Беларусі ў лютым 2022 і хто паведаміў Буданаву, што асноўны ўдар расіян будзе на Гастомель. З’явілася вялікая публікацыя
Каментары