Грамадства

Памежны камітэт зноў абвінаваціў Латвію ў парушэнні паветранай прасторы

Памежны камітэт Беларусі сцвярджае, што сёння каля 12.20 на беларускую тэрыторыю ў раёне населенага пункта Думарышкі Браслаўскага раёна заляцеў латвійскі верталёт Agusta Westland. Ён нібыта заглыбіўся ў Беларусь на 400 метраў, а пасля вярнуўся назад у Латвію. 

Верталёт Agusta Westland. Здымак ілюстрацыйны. Фота: Foto-VDW / depositphotos.com

Два дні таму Беларусь таксама абвінавачвала Латвію ў парушэнні паветранай прасторы: нібыта на нашу тэрыторыю заляцеў латвійскі самалёт. Але латвійская памежная служба аспрэчыла абвінавачванне, апублікаваўшы GPS-маршрут самалёта.

Апошнім часам беларускія памежнікі паведамляюць пра выпадкі паветраных парушэнняў мяжы рэгулярна. Так, 4 снежня 2021 года ўкраінскі верталёт нібыта заляцеў на тэрыторыю Беларусі ў раёне пункта пропуску «Новая Рудня», а 24 студзеня бягучага года зафіксаваны факт парушэння мяжы ў раёне вёскі Хмелішча Маларыцкага раёна ўкраінскім беспілотным лятальным апаратам.

Як правіла, пасля праверкі інцыдэнтаў ды прадстаўленых доказаў эксперты маюць сумневы, як гэта было з нядаўнім украінскім беспілотнікам.

Чытайце таксама:

Латвія заявіла, што ніякі іхні самалёт не залятаў у Беларусь

Памежны камітэт: Латвійскі самалёт АН-2 парушыў мяжу Беларусі

«Запускаць саматужніцтва ў абароненую зону — глупства». Беларускі афіцэр пра беспілотнік, які прыпісваюць Украіне

The Insider: Збіты на беларуска-ўкраінскай мяжы беспілотнік — не ўкраінскі, а расійскі

Каментары

Цяпер чытаюць

Лукашэнка адпускае літоўскія фуры7

Лукашэнка адпускае літоўскія фуры

Усе навіны →
Усе навіны

УСУ заявілі пра знішчэнне ў Бранскай вобласці расійскіх ЗРК «Бук»1

У Мінску ўвялі максімальны кошт праезду ў маршрутках2

У Слонімскім раёне да вядомай валанцёркі чыноўнікі без папярэджання прыйшлі палічыць сабак, якіх яна ўтрымлівае за ўласны кошт5

На Падляшшы экспрэс «Зубр» збіў трох белавежскіх зуброў1

Пасажыры British Airways больш за 13 гадзін ляцелі з целам памерлай на борце жанчыны

Еўропа апынулася пад прыцэлам: іранскія ракеты паказалі нечаканую далёкасць19

Бацька са Слуцка папрасіў дзяржаву забраць яго дзяцей дзеля аднаўлення маральных сіл2

У ізраільскіх Арадзе і Дзімоне — каля 200 пацярпелых у выніку трапляння іранскіх ракет10

Сёння ў Хатыні было ўсё кіраўніцтва. Лукашэнка не паехаў ФОТЫ29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка адпускае літоўскія фуры7

Лукашэнка адпускае літоўскія фуры

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць