Спорт

Ганна Сола заняла 4-е месца ў гонцы пераследу Алімпіяды ў Пекіне

У біятлоннай гонцы пераследу на 10 км падчас зімовых Алімпійскіх гульняў у Пекіне беларуска Ганна Сола заняла 4-е месца, адстаўшы ад пераможцы амаль на 2 хвіліны. 

Ганна Сола.

Тым не менш, гэта вельмі добры вынік, бо стартавала Ганна, пасля няўдалага выступлення ў спрынце, ажно 26-й. Яна мусіла прайсці тры штрафныя кругі — па адным на першых трох этапах, на апошнім абышлася без штрафу. Але бегла па дыстанцыі ў гэты дзень хутчэй за ўсіх.

Нагадаем, што Ганна Сола — адзіная біятланістка са зборнай Беларусі, якая не падпісала ліст спартоўцаў у падтрымку палітыкі дзяржаўных уладаў. 

Ажно сорак пазіцый па ходу гонкі адыграла і беларуска Ірына Лешчанка. Стартаваўшы 60-й, яна прыйшла 20-й. Прыступку перад ёй заняла Дзінара Алімбекава, спусціўшыся на яе з 15-га месца. 

А перамогу ў гонцы, як і ў папярэднім спрынце, здабыла нарвежка Марта Ройсланд. Яе перавага над шведкай Эльвірай Эберг, якая стала другой, была проста ашаламляльнай - 1 хвіліна і 36,5 секунды. Трэцяя — нарвежка Цірыл Экхаф.

Каментары

Цяпер чытаюць

Начальнік міліцыі Брагіна страляў у сваю жонку. Яна цудам выжыла9

Начальнік міліцыі Брагіна страляў у сваю жонку. Яна цудам выжыла

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі: Мой зварот з Купянска стаў вырашальным у перамовах з ЗША і Еўропай14

Фядута: Мы былі ў палоне ў іншапланетнікаў37

«Толькі два чалавекі з класа не пайшлі ў піянеры». Бацькі — пра прапаганду ў школах28

Беларус здаваў на правы 75 разоў. Але здаў жа!3

У Польшчы затрымалі беларуса, які гуляў каля чыгункі

Каля 20 вызваленых палітвязняў едзе праз Польшчу ў Літву2

З’явілася відэа моманту выбуху ў Гомелі на вуліцы Косарава5

У Смалявічах навагоднюю ёлку паставілі проста на праезнай частцы7

На польска-беларускай мяжы беларускім скаўтам перадалі Бэтлеемскі агонь міру ФОТЫ1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Начальнік міліцыі Брагіна страляў у сваю жонку. Яна цудам выжыла9

Начальнік міліцыі Брагіна страляў у сваю жонку. Яна цудам выжыла

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць