Свет

Самалёт украінскай авіякампаніі мусіў прызямліцца замест Кіева ў Кішынёве

Рэйс украінскай авіякампаніі SkyUp з партугальскага вострава Мадэйра ў Кіеў уначы зрабіў пасадку замест Кіева ў Кішынёве праз сітуацыю ва Украіне.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: Pachuli82 / depositphotos.com

Паводле адной з пасажырак:

«Падчас палёту нам паведамілі, што ў сувязі з сітуацыяй ва Украіне лізінгадаўца борту забараніў пасадку судна ва Украіне».

Па яе словах, пасажырам сказалі, што борт сядзе не ў Кіеве, за дзве гадзіны да пасадкі ў аэрапорце «Барыспаль».

«Паведамілі, што лізінгадаўца борта не гатовы рызыкаваць самалётам і таму не дазваляе залятаць у паветраную прастору Украіны. Пасадзілі ў Кішынёве, адсюль аўтобусамі да Кіева», - распавяла пасажырка.

Згодна з раскладам, рэйс PQ 902 павінен быў сесці ў кіеўскім аэрапорце Барыспаль у 03:50 паводле кіеўскага часу. 

У прэс-службе SkyUp паведамілі, што 12 лютага лізінгадаўца, рэзідэнт Ірландыі, паведаміў авіякампаніі аб неадкладнай забароне на ўлёт самалёта UR-SQO у паветраную прастору Украіны. Нягледзячы на ўсе намаганні авіякампаніі і гатоўнасць дзяржаўных структур Украіны звярнуцца да лізінгадаўцы, уладальнік самалёта даў катэгарычную адмову ў той час, калі паветранае судна ўжо выконвала рэйс да Кіева.

Авіякампанія SkyUp здолела дамовіцца аб пасадцы ў найбліжэйшым да тэрыторыі Украіны аэрапорце ў Кішынёве і арганізаваць трансфер для 175 пасажыраў у Кіеў. Таксама ўсе пасажыры былі забяспечаныя харчаваннем. Разам з пасольствам Украіны ў Малдове авіякампанія ўзялася таксама забяспечыць вяртанне пасажыраў ва Украіну. 

Чытайце таксама: 

Ёсць верагоднасць, што над Украінай закрыюць паветраную прастору

Нідэрландская авіякампанія KLM прыпыніла палёты ў Кіеў

Каментары

Цяпер чытаюць

ЗША здымаюць санкцыі з беларускага калію19

ЗША здымаюць санкцыі з беларускага калію

Усе навіны →
Усе навіны

Дызель-цягнікі з Ліды ў апошні момант перадумалі адмяняць3

У Крычаве засталіся без ацяплення больш за 60 дамоў, школа і дзіцячыя сады

AliExpress перавёў беларускія акаўнты на разлікі ў беларускіх рублях без права выбару валюты. Выходзіць значна даражэй

«Цярплівыя і працавітыя, як кітайцы». Як беларусаў бачыць кітайскі магістр беларускай філалогіі7

17‑гадовага гродзенскага блогера зноў затрымалі, ужо па новай справе за паклёп

Вынеслі прысуд аршанцу, з-за дзеянняў якога сышоў з рэек цягнік

У ЗША ўхваляюць удары па «ценявым флоце» Расіі1

Рыжычэнка: Заробак 2500 даляраў у Беларусі праз дзесяць гадоў — гэта абсалютна рэалістычныя лічбы17

«Мы да Еўропы бліжэй, чым вы. А зброі ў людзей больш, чым у мянтоў». Як жыве Абхазія пад кантролем Расіі3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

ЗША здымаюць санкцыі з беларускага калію19

ЗША здымаюць санкцыі з беларускага калію

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць