Грамадства

У Мінску расце колькасць нарказалежных. Толькі ад перадазіроўкі летась памерла 79 чалавек

У Мінску ў мінулым годзе ад перадазіроўкі наркотыкамі і псіхатропамі загінулі 70 мужчын і 9 жанчын. У 2020-м смерцяў па гэтай прычыне было менш — 55 выпадкаў, піша агенцтва «Менск-Навіны».

Як расказаў начальнік упраўлення па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі ГУУС Мінгарвыканкама Аляксандр Сазонаў,

целы 12 памерлых былі выяўленыя ў грамадскіх месцах, астатнія 67 памерлі ў жылых памяшканнях.

У 2021 годзе з-за вострага атручвання метадонам памёр сярод іншых і падлетак. Улетку медыкі больш за месяц змагаліся за жыццё 17-гадовага хлопца, але не змаглі яго выратаваць.

Па словах Сазонава, усяго за мінулы год зафіксавана 520 выпадкаў перадазіроўкі наркотыкамі і псіхатропнымі рэчывамі. Гэта на траціну больш, чым у 2020-м.

У 2020-2021 гадах 101 чалавек трапляў ва ўстановы аховы здароўя з перадазіроўкай наркотыкамі два і больш разоў. Некаторых дастаўлялі ў бальніцы звыш пяці разоў.

У 2021 годзе за збыт забароненых рэчываў, якія прывялі да смерці чалавека, які іх ужыў, у Мінску распачалі 72 крымінальныя справы (у 2020-м — 44).

Паводле звестак на 1 студзеня 2022 года, на дыспансерным уліку ў Менску знаходзяцца больш за 5,5 тысяч нарказалежных людзей і спажыўцоў псіхаактыўных рэчываў.

Мінская міліцыя склала і партрэт тыповага наркаспажыўца ў сталіцы:

  • мужчыны (80 %) ва ўзросце 21-30 гадоў (60,4 %);
  • не працуюць і не вучацца — 58,6 %;
  • маюць сярэднюю (50,2 %) або сярэднюю спецыяльную (39,6 %) адукацыю;
  • не жанатыя (не замужам) альбо разведзеныя — 64,3 %;
  • судзімыя — 55% (аднаразова — 20,8 %, два разы і больш — 34,2 %).

Каментары

Цяпер чытаюць

Польшча закрыла мяжу з Беларуссю14

Польшча закрыла мяжу з Беларуссю

Усе навіны →
Усе навіны

Пяць расійскіх дронаў ляцелі прамым курсам на базу НАТА ў Польшчы5

Мікола Статкевіч доўга быў адзін у нейтральнай зоне на мяжы, а пасля знік ФОТЫ5

Аб'яўлены збор на падтрымку вызваленых палітвязняў8

Польшча разгортвае на мяжы з Беларуссю 40 тысяч вайскоўцаў2

Поўны спіс 52 вызваленых палітвязняў12

Журналіст Манцэвіч, блогеры Казлоў і Вінаградаў, палітык Кучук. паплечнікі Аўтуховіча і Статкевіча. Хто яшчэ з палітвязняў вызваліўся сёння?2

Ціск Польшчы даў вынік: на свабоду масава выйшлі журналісты «Белсата». Але пакуль не Пачобут8

ФОТА з беларуска-літоўскай мяжы проста зараз. Найхутчэй, у кадры Мікола Статкевіч12

Вызвалілі палітвязня Яўгена Афнагеля3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Польшча закрыла мяжу з Беларуссю14

Польшча закрыла мяжу з Беларуссю

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць