Меркаванні

Чаму рэферэндум ужо цяпер можна лічыць несапраўдным

Нават па фармальных прыкметах цяперашні плебісцыт па змене Канстытуцыі — не больш, чым фікцыя, перакананыя эксперты, апытаныя DW.

Вынікі рэферэндуму вядомыя загадзя, таму цяпер важная толькі ацэнка, намінацыя гэтай падзеі як несапраўднай, лічыць дырэктар Цэнтра еўрапейскай трансфармацыі Андрэй Ягораў.

Важна, каб гэтае разуменне было ва ўсіх грамадзян Беларусі, а ці будуць гэта «два крыжыкі», якія робяць бюлетэнь несапраўдным, або байкот — пытанне неістотнае, мяркуе Ягораў.

Плебісцыт падчас рэпрэсій

Правядзенне любых выбараў і рэферэндумаў ва ўмовах рэпрэсій — злачынства. Такой думкі, працягвае Андрэй Ягораў, прытрымліваецца не толькі ён, але і яго калегі — прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці, якія ў гэты момант калектыўна вядуць у сацсетках кампанію «Філосаф у турме» ў падтрымку вядомага беларускага філосафа Уладзіміра Мацкевіча.

Мацкевіч быў паслядоўным прыхільнікам «перазаснавання дзяржавы» народам, зазначае Андрэй Ягораў, указваючы на тое, што праблема змянення канстытуцыі ў Беларусі мае даўні характар.

Цяперашні асноўны закон, нагадвае Ягораў, — таксама нелегітымны, бо змены ў яго, прынятыя на рэферэндумах у 1996-м і 2004-м гадах, не былі прызнаныя міжнароднымі органамі, уключаючы АБСЕ, Савет Еўропы і Еўрасаюз.

Цяперашні канстытуцыйны рэферэндум таксама зменіць структуру ўлады ў краіне, але зробіць гэта зноў не народ, а людзі, якія сілай утрымліваюць уладу.

«Беларуская канстытуцыя была ўжо двойчы згвалтаваная і будзе згвалтаваная трэці раз», — лічыць Андрэй Ягораў.

Такім чынам, рэферэндум будзе арганізаваны ў недэмакратычных абставінах у той час, як палітычная апазіцыя рэпрэсаваная.

Хто назіральнікі

Акрамя гэтага, рэферэндум пакутуе ад іншых прыкмет нелегітымнасці, кажа эксперт па выбарчым праве Леў Марголін.

Улады не запрасілі міжнародных назіральнікаў, хаця Беларусь з'яўляецца сябрам АБСЕ, а запрашэнне на выбары экспертаў ад гэтай арганізацыі зʼяўляецца яе статутным патрабаваннем.

Нават у 2020 годзе напярэдадні прэзідэнцкай кампаніі беларускі ЦВК пайшоў на хітрасць, але ўсё ж даслаў запрашэнне — яно прыйшло са спазненнем, каб у АБСЕ не паспелі правесці неабходныя працэдурныя мерапрыемствы і назіральнікі «проста не паспелі». Цяпер жа ад пачатку стаўка зробленая на місіі назірання ад СНД і ад расійскага ЦВК.

Апазіцыйныя палітычныя партыі яшчэ 30 снежня прынялі сумесную заяву аб адмове ад місіі міжпартыйнага назірання з-за таго, што сілавікі разгарнулі пераслед назіральнікаў з прэзідэнцкай кампаніі 2020 года.

Беларускія праваабаронцы прынялі рашэнне назіраць за рэферэндумам толькі ў выглядзе экспертнай місіі — гэта будзе ацэнка яго адпаведнасці міжнародным стандартам правядзення выбараў.

Таямніцы галасавання не будзе

Юрыст Павел Сапелка кажа, што ўжо зразумела, як будзе праходзіць рэферэндум. Грамадскія абʼяднанні, якія працавалі ў палітычным полі, ліквідаваныя, ад апазіцыйных партый ва ўчастковыя камісіі не патрапіла ніводнага чалавека, а сам працэс галасавання не будзе таемным ‒ з выбарчых кабінак здымуць фіранкі, на ўчастках будуць дзяжурыць міліцыя і дружыннікі.

Гэта значыць, што выбарчыя камісіі цалкам і поўнасцю кантралююцца ўладамі і, такім чынам, даверу да падліку галасоў і ў цэлым да працэсу правядзення галасавання ўжо няма.

«А па агітацыі мы бачым дакладную пазіцыю, якім улада хоча бачыць вынік рэферэндуму», — рэзюмуе Павел Сапелка.

«Перш за ўсё — паказаць, як шмат людзей не згодныя з дзеяннямі ўлады». Павел Лібер пра планы «Голасу» на рэферэндум

«Лукашэнка пачаў апошнюю гульню ў сваім палітычным жыцці». Вялікая гутарка з гісторыкам і палітычным аглядальнікам Аляксандрам Фрыдманам

Каментары

Цяпер чытаюць

Лукашэнка даручыў Кубракову разабрацца з тымі, хто п’е каву на АЗС, і навесці там «жалезны парадак»10

Лукашэнка даручыў Кубракову разабрацца з тымі, хто п’е каву на АЗС, і навесці там «жалезны парадак»

Усе навіны →
Усе навіны

У Докшыцах епіскапа сустрэлі дываном з жывых кветак. У тыктоку абурыліся8

«Я іх ні пра што не прасіў і тым больш — высылаць мяне з радзімы». Дэпартаваныя палітвязні рэзка адказалі Кавалеўскаму. Не абышлося без абразаў35

У Літве прыпынілі прыём заявак ад іншаземцаў на працу1

Шэсць спосабаў, як пакаленне Z псуе працу ўсім астатнім19

У Магілёве зрабілі дыяганальны пешаходны пераход4

Піт Хегсэт заклікаў саюзнікаў нарасціць пастаўкі ўзбраенняў Украіне3

Дзяўчына з Брэста дурыла мужчын, прыкрываючыся міліцэйскай формай5

Больш чым адну сажалку на прыватных участках капаць забароняць2

МЗС Беларусі пацвердзіла знікненне беларускі ў М’янме7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка даручыў Кубракову разабрацца з тымі, хто п’е каву на АЗС, і навесці там «жалезны парадак»10

Лукашэнка даручыў Кубракову разабрацца з тымі, хто п’е каву на АЗС, і навесці там «жалезны парадак»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць