Здарэнні

У Стаўбцоўскім раёне мужчына падставіў пад удар уласнае аўто, каб затрымаць п'янага выкрадальніка

Раніцай 9 сакавіка ў міліцыю паступіла паведамленне аб выкраданні Volkswagen у Стаўбцоўскім раёне. Далей гэта вылілася ў драматычную пагоню са стралялінай, паведамляе прэс-служба МУС.

Скрыншот з відэа

Дзякуючы Рэспубліканскай сістэме маніторынгу грамадскай бяспекі транспартны сродак ідэнтыфікавалі на аўтадарозе М1, ён рухаўся ў бок сталіцы. Найбліжэйшы патруль ДАІ адразу выехаў на перахоп. Інспектары падавалі сігналы аб спыненні, але выкрадальнік іх ігнараваў, толькі паскорыўшы рух. Пасля гэтага пачалася пагоня.

Кіроўца не падпарадкоўваўся шматразовым патрабаванням міліцыянераў спыніцца і спрабаваў уцячы ад пагоні, рухаючыся па дарозе зігзагамі і ствараючы рэальную пагрозу іншым людзям. Для спынення аўтамабіля выкарысталі нават зброю.

Урэшце дапамог супрацоўнікам ДАІ кіроўца BMW, які падставіў пад удар свой асабісты аўтамабіль.

Парушальнікам аказаўся 29‑гадовы жыхар Мінскага раёна. Медыцынскае абследаванне паказала ў яго крыві 2,7 праміле алкаголю. Раней ён неаднаразова прыцягваўся да адказнасці за кіраванне ў стане ап’янення і быў пазбаўлены права кіравання.

Следчыя завялі крымінальную справу за выкраданне, а таксама склалі на мужчыну 19 адміністрацыйных пратаколаў.

Кіроўцу BMW, як заяўляецца, кампенсуюць нанесеную шкоду і адзначаць за актыўную грамадзянскую пазіцыю і дапамогу міліцыі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ11

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

Ці магчыма зацяжараць у космасе? Навукоўцы праверылі2

Амерыканскі астранаўт у космасе раптам развучыўся гаварыць2

У Ізраілі прынялі новы закон аб смяротным пакаранні праз павешанне11

Трамп хоча, каб за вайну ЗША супраць Ірана заплацілі арабскія краіны7

У Расіі прымусяць плаціць за выкарыстанне VPN. А можа будуць і штрафаваць5

Ці абавязкова ў грамадскім транспарце здымаць заплечнікі?5

«Зроблена хатнімі гаспадынямі». Кіраўнік Rheinmetall пагардліва выказаўся пра ўкраінскія дроны, украінцы яму адказалі17

Памёр артыст, які быў адной з зорак «Масак-шоу»4

Вызваленым палітвязням пастфактум анулявалі пашпарты12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ11

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць