Грамадства

Уладзімір Мацкевіч спыніў галадоўку: Справа зрушылася з мёртвага пункту

Сёння ў прапагандысцкіх Telegram-каналах з’явілася відэа з Уладзімірам Мацкевічам, дзе ён есць і п’е. У тых жа крыніцах апублікаваная заява на імя начальніка СІЗА аб спыненні галадоўкі. Пазней была распаўсюджаная заява самога палітвязня, у якой ён выказвае надзею, што ўзнаўляць галадоўку не прыйдзецца.

«Учора я стаў адключацца. Сусед выклікаў дактароў, зрабілі кропельніцу. Пасля працэдуры была сустрэча са следчым, з якой я заключыў, што справа зрушылася з мёртвага пункту. Я спыніў галадоўку і вечарам каля 19:00 напісаў заяву. Спадзяюся, што ўзнаўляць не прыйдзецца», — такую заяву перадаў праз свайго адваката Уладзімір Мацкевіч.

Як лічаць сям'я і сябры філосафа, хваля грамадскай салідарнасці дазволіла дамагчыся таго, што былі прынятыя пастановы і справе быў дадзены ход. 

«Нягледзячы на пазітыўны зрух у справе, якога дамогся Уладзімір Мацкевіч, не ўсе патрабаванні на гэты момант выкананыя. Гэта патрабуе ад нас працягу дзеянняў, накіраваных на завяршэнне следства і перадачы справы ў суд», — адзначаецца ў заяве блізкіх палітвязня.

У лісце да начальніка СІЗА пазначана, што Мацкевіч абвінавачваецца па арт. 342 (арганізацыя дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак).

Аб гэтым было вядома раней, аднак цяпер фігуруе таксама арт. 361-1 Крымінальнага Кодэкса «Стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім». Менавіта пра тое, што філосафа могуць абвінаваціць па іншым артыкуле, гаварылася на нядаўняй прэс-канферэнцыі. Гэта можа быць звязана са «Сходам», казалі блізкія.

Фота: праўладныя тэлеграм-каналы

«Мы спадзяемся, што следства па справе будзе завершанае, і пасля спынення галадоўкі Уладзіміру Мацкевічу не прыйдзецца зноў звяртацца да гэтай крайняй меры», — кажуць сябры і сям'я філосафа.

Пагоршыўся стан Уладзіміра Мацкевіча, які галадае 12-ты дзень. Яго блізкія: Усе яго патрабаванні законныя і выканальныя

Каментары

Цяпер чытаюць

На свой дзень нараджэння Зяленскі з Наўроцкім, Наўседам і Ціханоўскай у Вільні ўшануе памяць Кастуся Каліноўскага5

На свой дзень нараджэння Зяленскі з Наўроцкім, Наўседам і Ціханоўскай у Вільні ўшануе памяць Кастуся Каліноўскага

Усе навіны →
Усе навіны

У Кіеве больш за 6 тысяч дамоў засталіся без ацяплення2

Латвія закрывае рэгулярныя аўтобусныя рэйсы ў Беларусь19

У Венесуэле вызваленыя 626 палітвязняў5

Белы дом апублікаваў дзіўную карцінку з Трампам. І вось дзе закавыка19

У Мінску пабудуюць мост паміж Лошыцай і Серабранкай. Калі пачнуць?

Паеў грыбоў і ўбачыў у талерцы ліліпутаў. Мноства людзей у розных краінах адчуваюць аднолькавыя галюцынацыі4

Мікалая Аўтуховіча месяц патрымалі ў калоніі пад Барысавам і зноў адправілі на турэмны рэжым

Фермеру і музыканту з Мінска далі тры гады калоніі за тое, што пісаў у Гаюн1

Атака Расіі на Кіеў: зноў зніклі цяпло і вада2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На свой дзень нараджэння Зяленскі з Наўроцкім, Наўседам і Ціханоўскай у Вільні ўшануе памяць Кастуся Каліноўскага5

На свой дзень нараджэння Зяленскі з Наўроцкім, Наўседам і Ціханоўскай у Вільні ўшануе памяць Кастуся Каліноўскага

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць