Грамадства77

Беларусы Вільні збіраюць подпісы ў абарону магчымасці навучаць дзяцей па-беларуску

Рэформа ў школьнай сістэме можа прывесці да закрыцця адзінай у сталіцы Літвы беларускамоўнай гімназіі імя Францыска Скарыны. Асацыяцыя беларускіх бацькоў Літвы просіць паставіць свой подпіс за захаванне адукацыі на роднай мове.

Нагодай сталі планы віленскіх уладаў па рэфармаванні школьнай сеткі, якія могуць паставіць пад пагрозу існаванне адзінай у горадзе беларускамоўнай навучальнай установы — Віленскай гімназіі імя Францішка Скарыны.

Сутнасць прапанаваных змен палягае ў тым, каб дзеці замежнікаў, якія прыязджаюць у краіну, накіроўваліся выключна ў літоўскамоўныя школы. На думку ініцыятараў рэформы, гэта павінна паскорыць інтэграцыю мігрантаў.

Аднак бацькі і грамадскія актывісты асцерагаюцца, што забарона на прыём новых вучняў без літоўскага грамадзянства прывядзе да знікнення беларускіх класаў і канчатковага закрыцця гімназіі.

28 студзеня адбудзецца пасяджэнне Віленскай гарадской рады, на якім могуць прыняць змены да Парадку прыёму ў агульнаадукацыйныя школы горада Вільні. У гэтым выпадку грамадзяне іншых краін з часовымі і сталымі дазволамі на жыхарства змогуць аддаваць дзяцей толькі ў пачатковыя школы з літоўскай мовай выкладання. 

У сувязі з гэтым падрыхтаваны зварот да Віленскай гарадской рады з просьбай дазволіць дзецям беларусаў захаваць выбар – ісці ў школы з літоўскай мовай адукацыі ці вучыцца на беларускай мове ў гімназіі Скарыны.

Асацыяцыя заклікае падтрымаць гэту ініцыятыву і пакінуць свой подпіс па спасылцы (тут таксама можна знайсці поўны тэкст звароту). 

Каментары7

  • Ну вось і ўсё ..
    25.01.2026
    Нікому з суседзяў мы са сваёю нацыянальнай ідэнтычнасьцю не патрэбныя. І гэта зразумела. Бо ім на сваёй тэрыторыі трэба ўмацоўваць сваю. І ніхто зь іх не сароміцца гэтага. Таму гэтую рэформу летувісы правядуць як ім патрэбна. Не сумнявайцеся. З гэтага трэба усім нам зрабіць выснову: на Беларусі ўся адукацыя ад садкоў да акадэмій павінна быць толькі і выключна беларускамоўная. А нацыянальныя меншасьці няхай маюць магчымасьць захоўваць сваю. Не забараняць. І не дапамагаць. Як робяць нашы суседзі.
  • Барадзед
    25.01.2026
    Беларус, падтрымлiваю.
  • Свіноніўс
    25.01.2026
    Хай бы яны паспрабавалі ў палякаў якую школу забраць - азадак бы трышчэў на паў-Эўропы.

Цяпер чытаюць

Разведка ЗША: Беларусь стала перадавым вайсковым плацдармам Расіі20

Разведка ЗША: Беларусь стала перадавым вайсковым плацдармам Расіі

Усе навіны →
Усе навіны

У доме пад знос прадаюць аднапакаёўку амаль за $60 000. Гэта самая танная кватэра Мінска1

Іван Шамякін: прававерны камуніст і беларускі патрыёт да мозгу касцей. Алкаголь, ідэйнасць, пасылкі з Масквы: як гэта магло спалучацца?39

У ЗША мужчына пад выглядам агента ФБР спрабаваў вызваліць з турмы Луіджы Манджонэ3

Польскі трэвэл-блогер, які падарожнічаў па Беларусі і Расіі, расказаў пра хэйт, рэпутацыйныя страты і ўражанні ад паездкі11

Белыя мядзведзі на Шпіцбергене сталі таўсцейшымі і здаравейшымі, нягледзячы на знікненне лёду1

Трамп пагражае тарыфамі краінам, якія пастаўляюць нафту на Кубу1

Пабіўшы рэкорд, цэны на кватэры ў Мінску пачалі прасядаць. Колькі цяпер у сярэднім просяць за метр?18

Вытворчасць каньяку ў крызісе. Продажы ўпалі да мінімуму за 15 гадоў5

У Слоніме праваслаўны хор спявае песні на беларускай мове6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Разведка ЗША: Беларусь стала перадавым вайсковым плацдармам Расіі20

Разведка ЗША: Беларусь стала перадавым вайсковым плацдармам Расіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць