Здарэнні

Беларус дапамагаў мігрантам пераходзіць мяжу з Польшчай. Цяпер яго будуць судзіць

Беларуса будуць судзіць у Польшчы за дапамогу мігрантам у незаконным перасячэнні мяжы. Пра гэта паведамляе паліцыя Падляшша.

Фота ілюстрацыйнае.

У аўторак, 15 лютага, у Мілейчыцах Падляшскага ваяводства паліцэйскі спецназ спыніў машыну Opel. За рулём аўтамабіля знаходзіўся 36-гадовы беларус, хоць сама машына была з польскімі нумарамі.

Высветлілася, што мужчына ехаў разам з трыма грамадзянамі Сірыі, якія незаконна перасеклі польска-беларускую мяжу. Кіроўцу затрымалі, а аўто адправілі на паліцэйскую стаянку. Сірыйцаў жа перадалі афіцэрам памежнай службы.

Беларуса прыцягнуць да адказнасці за дапамогу ў незаконным перасячэнні мяжы. Яму пагражае да 8 гадоў турмы. Пакуль што прынятае рашэнне трымаць мужчыну пад вартай тры месяцы.

Каментары

Цяпер чытаюць

Дзе цяпер Андрэй Хлястоў — родны брат Аляксея Хлястова, які таксама раней спяваў?

Дзе цяпер Андрэй Хлястоў — родны брат Аляксея Хлястова, які таксама раней спяваў?

Усе навіны →
Усе навіны

Ліянэлю Мэсі ў Індыі заўтра адкрыюць статую

Шасцікласнік здзейсніў суіцыд у Гомелі9

У суботу пахаладае. Будзе да мінус 11°С1

У мінскім метро зменіцца пах6

Абноўлена Рада па развіцці прадпрымальніцтва. З яе прапаў Тапузідзіс2

Пачаўся суд над забойцам Чарлі Кірка Тайлерам Робінсанам5

На 10 гадоў асудзілі мінчука за ДТЗ, у якім загінулі чатыры чалавекі

Запланаваныя перамовы Аляксандра Лукашэнкі з дэлегацыяй ЗША адбыліся4

Як цяпер жыве «суровы турыст» з Беларусі, які стаў знакамітым 12 гадоў таму7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзе цяпер Андрэй Хлястоў — родны брат Аляксея Хлястова, які таксама раней спяваў?

Дзе цяпер Андрэй Хлястоў — родны брат Аляксея Хлястова, які таксама раней спяваў?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць