Свет

Зяленскі запатрабаваў выканаць Будапешцкі мемарандум, інакш Украіна з яго выйдзе

Выступаючы на Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы, прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі абвясціў, што ініцыюе перамовы паміж удзельнікамі Будапешцкага мемарандуму аб прадастаўленні Украіне гарантый бяспекі. 

Фота: president.gov.ua

«За адмову ад трэцяга ў свеце ядзернага патэнцыялу Украіна атрымала гарантыі бяспекі. У нас няма гэтай зброі, у нас таксама няма бяспекі. Няма часткі нашай дзяржавы, дарэчы, большай за Швейцарыю, Нідэрланды ці Бельгію, а галоўнае, няма мільёнаў нашых грамадзян, якія зʼяўляюцца грамадзянамі Украіны.

Значыць, нешта ёсць. Ёсць права! Права патрабаваць пераходу ад палітыкі замірэння да бяспекі і міру.

З 2014 года Украіна тройчы спрабавала склікаць кансультацыі з дзяржавамі ‒ гарантамі Будапешцкага мемарандуму. Тройчы, і безвынікова. Сёння Украіна зробіць гэта ў чацвёрты раз.

Я ініцыюю кансультацыі ў рамках Будапешцкага мемарандуму.

Міністру замежных спраў даручана іх склікаць, і калі яны не адбудуцца паўторна, або калі не будзе гарантый бяспекі нашай краіне, Украіна будзе мець поўнае права меркаваць, што Будапешцкі мемарандум не працуе, і ўсе пакетныя рашэнні 1994 года пастаўленыя пад сумнеў», — сказаў Зяленскі.

Прэзідэнт патрабаваў даць Украіне перспектыву ўступлення ў ЕС і NATO.

«Каб рэальна дапамагчы Украіне, не трэба ўвесь час гаварыць пра даты магчымага ўварвання. Мы будзем абараняць сваю зямлю 16 лютага, 1 сакавіка і 31 снежня. Нам патрэбныя іншыя даты значна больш», — сказаў ён.

Зяленскі чакае ад Захаду рашэнняў, якія наблізяць Украіну да даты ўступлення ў Еўрасаюз і NATO.

«Восем гадоў таму ўкраінцы зрабілі свой выбар, многія аддалі за гэта жыццё. Няўжо праз восем гадоў Украіна павінна пастаянна заклікаць да прызнання еўрапейскай перспектывы?» — задаў ён пытанне.

Зяленскі нагадаў, што Расійская Федэрацыя спрабуе спыніць рух Украіны ў ЕС сваёй агрэсіяй, і саступкі ёй недапушчальныя.

«З 2014 года Расія пераконвае нас, што мы выбралі няправільны шлях, што нас у Еўропе ніхто не чакае. Ці не павінна Еўропа пастаянна гаварыць і даказваць дзеяннямі, што гэта няпраўда? Чаму мы пазбягаем гэтага пытання? Хіба Украіна не заслугоўвае прамых і сумленных адказаў?» — сказаў ён.

Падрыхтоўка да нападу на Украіну. Што адбываецца 19 лютага. Анлайн

Крылатыя ракеты з «Іскандэраў». Вось чаму Украіна не вытрымала б поўнамаштабнай вайны з Расіяй і Беларуссю

Каментары

Польшча закрывае мяжу з Беларуссю ў сувязі з вучэннямі «Захад-2025»

Усе навіны →
Усе навіны

Пуцін, верагодна, знаходзіўся ў Сочы, калі горад атакавалі дроны1

У Непале адмянілі забарону на сацсеткі пасля масавых пратэстаў зумераў, у ходзе якіх загінулі 19 чалавек6

49-гадовая мінчанка стала студэнткай ВНУ2

У мінскай СДЮШАР 29-гадовы трэнер ударыў вучня — а калі атрымаў вымову, то неўзабаве памёр4

«Фандрайзінг — як спатканні… для нізкіх мужчын». Дзмітрый Гурскі, кіраўнік Flo Health, расказаў пра досвед прыцягнення інвестыцый1

Сілавікі затрымалі пару, якая заснавала адзін з найбуйнейшых таксапаркаў краіны4

Як праходзіць уезд у Латвію па новых правілах. Расказваюць відавочцы9

Вынесены прысуд бацьку ў Краснаярскім краі, які атруціў сям'ю дыхлафосам — чацвёра дзяцей памерлі5

Жыхар Вілейкі злавіў сома вагой 44 кілаграмы — гэта рэкорд3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Польшча закрывае мяжу з Беларуссю ў сувязі з вучэннямі «Захад-2025»116

Польшча закрывае мяжу з Беларуссю ў сувязі з вучэннямі «Захад-2025»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць