Свет

Пуцін заявіў, што Расія прызнала «ДНР» і «ЛНР» у тых межах, якія вызначаныя ў іх «канстытуцыях»

Паводле Пуціна, Расія прызнала «ДНР» і «ЛНР» у тых межах, якія вызначаныя ў іх «канстытуцыях», то-бок у межах Данецкай і Луганскай абласцей Украіны. А гэта значыць, што дзве траціны тэрыторыі належыць яшчэ ў склад гэтых утварэнняў «вярнуць», бо іх кантралюе Украіна.

У той жа час Пуцін адмовіўся сказаць, калі і як расійскія войскі збіраюцца ўзяць пад свой кантроль тэрыторыі Данецкай і Луганскай абласцей, якія кантралюе Кіеў:

«Я не сказаў, што войскі пойдуць у Данецк пасля нашай сустрэчы тут».

А на пытанне пра тое, як далёка гатовыя зайсці расійскія войскі:

«Прадказваць канкрэтныя магчымыя дзеянні немагчыма, гэта залежыць ад сітуацыі».

Таму цалкам магчыма, што пакуль што Пуцін задаволіцца тым, што ёсць, але фактар тэрыторый, якія трэба «вярнуць», будзе трымацца ім у запасе, каб у любы момант пад гэтай зачэпкай абвастрыць сітуацыю.

Чытайце таксама: 

Дзе пройдуць межы «ДНР» і «ЛНР»? І чаму гэта важна?

Прадчуванне вайны і перадзелу. Не толькі з боку Расіі? — меркаванне

 

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Спявачку Мэрыем Герасіменка на працягу двух гадоў збіваў муж26

Спявачку Мэрыем Герасіменка на працягу двух гадоў збіваў муж

Усе навіны →
Усе навіны

«Апантанасці геапалітыкай, як у Расіі, у нас сёння няма». Гісторык паразважаў, ці перажывуць беларусы «русский мир»15

Рубіа патлумачыў заяву Трампа пра зброю для Украіны за кошт НАТА

«Горад працоўнай славы 1941—1945». У Баранавічах адкрылі манумент з дзіўнай назвай9

У Беларусі і Расіі распрацуюць штучны інтэлект з традыцыйнымі каштоўнасцямі4

Асудзілі за «садзеянне экстрэмізму» былога дырэктара школы

Вучоныя знайшлі агромністае радовішча золата, якое змяшчае 99,999% усяго золата планеты8

У Польшчы адбылося ДТЗ з аўтобусам, поўным беларусаў3

Макрон заявіў пра гатоўнасць адправіць ва Украіну 50 тысяч вайскоўцаў5

У Навагрудку падпісалі дамову аб стварэнні Беларускага музея Халакосту4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Спявачку Мэрыем Герасіменка на працягу двух гадоў збіваў муж26

Спявачку Мэрыем Герасіменка на працягу двух гадоў збіваў муж

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць