Перамовы скончыліся, ніякай канкрэтыкі няма. Бакі раз'язджаюцца для кансультацый у сталіцы
Расійская і ўкраінская дэлегацыя сёння вызначылі шэраг прыярытэтных тэм, па якіх намецілі пэўныя рашэнні, а таксама абмеркавалі магчымасць правядзення другога раўнда перамоў у найбліжэйшы час. Пра гэта заявіў дарадца кіраўніка офіса ўкраінскага прэзідэнта Міхаіл Падаляк.
У перакладзе на чалавечую мову гэта азначае, што бакі ні пра што канкрэтна не дамовіліся, але будуць працягваць перамовы. Імаверна, адзін з бакоў свядома зацягвае час.
Наступная сустрэча дэлегацый адбудзецца на беларуска-польскай мяжы ў найбліжэйшыя дні — заявіў кіраўнік расійскай дэлегацыі на перагаворах з украінскім бокам, памочнік Пуціна Уладзімір Мядзінскі.
Каментары