Грамадства

Старшыня незалежнага прафсаюза «Нафтан» пайшла ўжо на трэція 15 сутак запар

Старшыня незалежнага прафсаюза «Нафтана» Вольга Брыцікава асуджаная на трэці 15-суткавы тэрмін запар, паведамляюць праваабаронцы. Гэтым разам — за паперкі на вокнах.

Вольгу Брыцікаву затрымалі ў Наваполацку 27 лютага на выбарчым участку. Яе абвінавацілі ў тым, што яна сфатаграфавала бюлетэнь. У выніку, суд пакараў яе 15-сутачным арыштам.

Праз некалькі дзён над Вольгай адбыўся ўжо другі суд. Ёй прызначылі яшчэ 15 сутак за антываенную вопратку.

Сёння стала вядома, што яе зноў асудзілі. Па папярэдняй інфармацыі, гэтым разам Вольгу судзілі за паперы з надпісам «Не вайне» на вокнах. Вынік — чарговыя 15 сутак. Агулам Брыцікава правядзе за кратамі як мінімум 45 сутак. Арышт яна адбывае ў часовым ізалятары горада Ушачы.

У беларускіх ізалятараў для адміністрацыйных затрыманых па палітычных матывах наўмысна ствараюцца нялюдскія ўмовы ўтрымання, гэта фактычна катоўні.

Чытайце таксама:

У Баранавіцкім ІЧУ і на Акрэсціна не прымаюць перадачы

«Мы проста марылі патрапіць у карцар». Мінчанка расказала пра здзекі з затрыманых у ізалятарах

Каментары

Цяпер чытаюць

Расійскі прадавец паспяховага поспеху паспрабаваў адкрыць філіял у Мінску. Рэакцыя беларусаў была паказальнай6

Расійскі прадавец паспяховага поспеху паспрабаваў адкрыць філіял у Мінску. Рэакцыя беларусаў была паказальнай

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп напісаў, што з нецярпеннем чакае Лукашэнку ў ЗША18

Прыдумалі яшчэ адзін спосаб выявіць адбіткі пальцаў на месцы злачынства

Каля самалёта Трампа праляцеў невядомы дрон2

Дзяўчына выйграла суд па справе аб залежнасці ад сацсетак — Meta і Google хочуць аштрафаваць за тое, як пабудаваныя іх платформы2

Мадура перадаў пасланне з амерыканскай турмы

Украінскія вайскоўцы для барацьбы з расійскімі дронамі выкарыстоўваюць сеткамёты2

Пратасевіч падзяліўся, колькі грошай яму трэба на вяселле17

У Расіі сёння некаторыя выйшлі пратэставаць супраць блакіровак інтэрнэту5

Ці можа настаўнік ігнараваць паведамленні ў бацькоўскім чаце?1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расійскі прадавец паспяховага поспеху паспрабаваў адкрыць філіял у Мінску. Рэакцыя беларусаў была паказальнай6

Расійскі прадавец паспяховага поспеху паспрабаваў адкрыць філіял у Мінску. Рэакцыя беларусаў была паказальнай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць