Эканоміка

Лукашэнка: Гэты даляр ужо паволі пачынае прасядаць. Таму што нікому не патрэбны

Сёння Аляксандр Лукашэнка распавёў пра сумныя перспектывы даляра. Паводле яго, амерыканская валюта нікому не патрэбная, а змагацца беларусы хутка будуць, «каб у кішэні быў лішні расійскі рубель ці юань».

Лукашэнка ўпэўнены, што для грамадзян няма неабходнасці «бегаць па «завуголях, па закутках», каб дзесьці абмяняць рублі на даляры.

«Ну, вымянялі, нахапаліся. Цяпер гэты даляр ўжо паволі пачынае прасядаць. Бо нікому не патрэбны. Асабліва ў сувязі з гэтымі санкцыямі, якія ўведзеныя супраць нас, — заявіў ён. — Напэўна, будзем хутка змагацца, каб лішні расійскі рубель быў у кішэні ці юань. Таму што з гэтымі краінамі мы ў асноўным будзем гандляваць.

Нагадаем, многія беларускія банкі ўвялі абмежаванні па валютных аперацыях. Яны закранулі ў тым ліку магчымасць мяняць рублі на замежную валюту і здымаць наяўную валюту з рахункаў.

Сёння даляр на біржы ў Мінску падаражэў на 2,29 капейкі да 3,3195 беларускага рубля, еўра — вырас на 4,89 капейкі да 3,6670, расійскі рубель вырас больш чым на 12 капеек да 3,0108 беларускага за 100 адзінак.

На пачатку года курсы валют былі наступныя: даляр — 2,5481, еўра — 2,8826, расійскі рубель— 3,4322. З пачатку 2022-г беларускі рубель абясцэніўся адносна даляра на 30 працэнтаў, да еўра — на 27 працэнтаў.

У Расіі з'явіўся чорны рынак валюты

Каментары

Цяпер чытаюць

Добраахвотнік расказаў пра службу з Лазоўскім і яго апошнюю баявую задачу ў Бахмуце7

Добраахвотнік расказаў пра службу з Лазоўскім і яго апошнюю баявую задачу ў Бахмуце

Усе навіны →
Усе навіны

Так пракаментаваў Алімпіяду, што давялося звольніцца. Бос італьянскага канала нарабіў памылак у эфіры1

У Замбіі восем месяцаў не могуць пахаваць былога прэзідэнта5

У рэанімацыі Мікалая Статкевіча тры тыдні кармілі праз трубку4

Акцыі EPAM абваліліся на 17% за адзін дзень13

Зяленскі: Украіна не прыме ультыматумаў ад Расіі3

Тэрмін працягласці гэтых збораў можа скласці да 60 сутак, час прыбыцця на зборы — да сутак7

Марына Адамовіч: Старыя коцікі нават праз пяць гадоў прызналі свайго гаспадара3

З Каардынацыйнай рады выйшаў Блок Пракоп’ева і Ягорава15

Ціханоўская: Калі мы хочам сапраўднага міру ў Еўропе — то мы павінны аслабіць Пуціна і яго паплечніка Лукашэнку4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Добраахвотнік расказаў пра службу з Лазоўскім і яго апошнюю баявую задачу ў Бахмуце7

Добраахвотнік расказаў пра службу з Лазоўскім і яго апошнюю баявую задачу ў Бахмуце

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць