Грамадства

У Гродне мясцовая актывістка хацела правесці праўладны аўтапрабег, але ўлады забаранілі

Вядомая ў Гродне актывістка «Інфаспецназу» Вольга Бондарава хацела правесці аўтапрабег у падтрымку сілавікоў і падала заяву ў Гродзенскі гарвыканкам. Але ўлады не ўзгаднілі мерапрыемства. Пра гэта расказала сама Бондарава ў сваім Telegram-канале, выклаўшы адпаведныя дакументы, паведамляе Hrodna.life.

«Пагутарыўшы з прадстаўніком гарадской ідэалогіі, накіравала заяўку на правядзенне аўтапрабегу. Сябры, раней не атрымаецца ніяк, мяркуючы па настроях, якія пануюць у гарвыканкаме. Скажу больш: ёсць вялікія сумневы, што і гэты патрыятычны аўтапрабег зарэжуць, спаслаўшыся на якую-небудзь непераадольную прычыну. Дай Бог, каб я памылялася!» — напісала Бондарава ў канале 11 сакавіка.

Аўтапрабег планаваўся на 26 сакавіка, прыняць удзел у ім павінны былі каля 20 аўтамабіляў. Мэта мерапрыемства — «выказаць падтрымку работнікам сілавых структур Беларусі і Расеі ў іх працы па абароне правапарадку».

Адказ за подпісам намесніка старшыні гарвыканкама Андрэя Болтрыка прыйшоў Бондаравай 17 сакавіка. Гродзенскі гарвыканкам падзякаваў Вольгу за «актыўную грамадзянскую пазіцыю і неабыякавае стаўленне да грамадска-палітычных падзей, што адбываюцца ў Рэспубліцы Беларусь». Але не дазволіў правесці аўтапрабег з-за рамонту дарог у горадзе.

У гарвыканкаме Бондаравай прапанавалі далучыцца да святкавання Дня Перамогі і Дня Незалежнасці.

Падпісчыкі Бондаравай у каментарах вырашылі, што прычынай адмовы з'яўляецца «польскі душок» сярод гродзенскай улады, і разважаюць, ці будзе на іх управа.

Каментары

Цяпер чытаюць

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец

Усе навіны →
Усе навіны

У расійскім Чэлябінску падлетак прынёс у школу арбалет і стрэліў аднакласніцы ў галаву3

Шрайбман пра з'яўленне Мельнікавай у Мінску: Ёй далі права жыць сваім жыццём12

Электрабум у Беларусі: Белстат расказаў, як за год вырасла колькасць электрамабіляў у беларусаў1

Электробус выехаў на ходнікі каля станцыі метро ў Мінску4

ЗША і Ізраіль 4‑5 дзён не будуць імкнуцца ліквідаваць двух высокапастаўленых іранскіх чыноўнікаў дзеля перамоваў

Лукашэнка, які вечна незадаволены беларусамі, пахваліў паўночнакарэйскі народ5

ЗША ўжо запланавалі наземную аперацыю ў Іране1

«Яе вывелі з Польшчы». Былая афіцэрка Агенцтва ўнутранай бяспекі — пра тое, што Мельнікава знайшлася25

Лукашэнка і Кім Чэн Ын заключылі дамову аб дружбе і супрацоўніцтве1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць