Маскоўскі суд палічыў, што расійскую армію дыскрэдытуе лозунг «Фашизм не пройдёт»
Цвярскі раённы суд Масквы аштрафаваў Ганну Кречатаву на 50 тысяч рублёў па артыкуле 20.3.3 КаАП (Дыскрэдытацыя расійскай арміі) з-за адзіночнага пікета з плакатам «Фашизм не пройдёт».

Паводле суддзяў, «змест нагляднай агітацыі яўна выражаны негатыўным стаўленнем да Узброеных сілаў Расійскай Федэрацыі».
Каментары